Грамадства44

Лукашэнка даручыў Камітэту дзяржкантролю праверыць тарыфы на праезд у транспарце

Камітэту дзяржкантролю даручана праверыць тарыфы на праезд у Беларусі.

Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка перад тым, як заслухаць даклад аб падатковай і акцызнай палітыцы ў 2016 годзе.

«Упэўнены, што мы там знойдзем рэзервы. У тым плане, што тарыфы ў сябе ўвабралі і нейкія невытворчыя, іншыя выдаткі, якіх там не павінна быць, — адзначыў кіраўнік краіны. — Паглядзім, які працэнт насельніцтва кампенсуе ад рэальных выдаткаў, паглядзім на гэтыя выдаткі. Трэба правесці рэвізію гэтых тарыфаў».

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што праезд у грамадскім транспарце папярэдні раз даражэў у снежні мінулага года, і з тых часоў дабрабыт беларусаў не палепшаў. «Што змянілася? Народ разбагацеў, што мы сёння павысім тарыфы на чыгуначныя, прыгарадныя перавозкі ці гарадскім транспартам?» — сказаў ён.

«Ніякага з майго боку адабрэння так званых непапулярных мер, якія сёння яшчэ раз удараць па насельніцтве, не будзе», — дадаў ён.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў12

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі шасцярых грузінаў асудзілі за любоў да рускай класікі2

У Гомелі пенсіянер паўстагоддзя захоўваў рэвальвер узору 1895 года. На яго данёс сын5

«Лепш выкінуць, чым аддаць?» Фермер паказаў, як выкідае клубніцы, і выклікаў абурэнне17

«Я 400 даляраў аддала, каб іх патруціць, а людзі гадуюць!» Кім людзі замяняюць катоў і сабак праз алергію

«Кітаянка» абяцала навучыць жыхара Добруша добра зарабляць. Але зарабіла толькі сама

«Саўдэпаўскі адпачынак па кошце пяці зорак у Турцыі». Беларуска выклікала дыскусію, раскрытыкаваўшы санаторый на Нарачы12

У Шумілінскім раёне да школы прыйшло медзведзяня ВІДЭА1

Офіс Ціханоўскай: Паводзіны Харысавай нельга апраўдаць ціскам34

Трамп заявіў, што пагадненне ЗША з Іранам плануецца падпісаць у нядзелю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў12

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць