Здарэнні11

Завершана следства па справе галоўнага будаўнічага інспектара па Мінску

Ва ўпраўленні Следчага камітэта па Мінску завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да былога начальніка інспекцыі дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам па Мінску.

Як паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Аляксандр Герасімаў, чыноўнік быў затрыманы ў снежні 2015 года на працоўным месцы з доказамі злачынства, пры атрыманні хабару.

Устаноўлена, што начальнік інспекцыі, абавязаны ажыццяўляць кантроль за ходам будаўніча-мантажных работ, якія праводзяцца на тэрыторыі горада, выкарыстоўваў службовыя паўнамоцтвы ў карыслівых мэтах. Чыноўнік такім чынам пабудаваў ўзаемаадносіны з заснавальнікам прыватнага прадпрыемства, які з'яўляецца генеральным падрадчыкам на будаўніцтве гандлёва-адміністрацыйнага комплексу, што апошні быў вымушаны даць хабар за атрыманне заключэння інспекцыі аб гатоўнасці аб'екта да прыёмкі ў эксплуатацыю. Пры гэтым падстаў, якія перашкаджаюць выдачы дакумента ва ўстаноўленым законам парадку, не мелася.

Незаконнае ўзнагароджанне ў суме 5 тыс. долараў ЗША перадавалася начальніку інспекцыі часткамі, у некалькі этапаў. Акрамя таго, заснавальнік будаўнічага прадпрыемства заплаціў каля 20 млн. рублёў за выраб мэблі ў кватэры жонкі атрымальніка хабару.

Дзеянні службовай асобы кваліфікаваныя па ч. 2 арт. 430 КК (атрыманне хабару ў буйным памеры). У ходзе расследавання да абвінавачанага была прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Накладзены арышт на яго маёмасць у суме больш за 1,8 млрд. рублёў, у тым ліку кватэру, зямельны ўчастак з пабудовамі, аўтамабіль і грашовыя сродкі на рахунках у банкаўскіх установах.

Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну36

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

«З’явіліся шанцы на выратаванне». Пякарня LЁN, якая абвясціла пра закрыццё, пакуль працягне працу1

Беларусы на апошнім месцы ў рэгіёне па выдатках на медыцыну6

Буданаў адмовіўся ад Залатога афіцэрскага крыжа ордэна «За заслугі перад Польшчай»27

Зборная Турцыі пакідае чэмпіянат свету2

Пакаленне Z баіцца званіць у дзверы6

Ля Хатыні сустрэлі мядзведзіцу з медзведзянятамі

Памёр рэжысёр серыяла «Сябры» Джэймс Бэроўз

Як Нарвегія амаль цалкам адмовілася ад бензінавых аўто і з якімі праблемамі сутыкнулася пасля11

Зборная ЗША выйшла ў 1/16 фіналу чэмпіянату свету па футболе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну36

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць