Свет1616

Мядзведзеў заявіў, што для Расіі ніякіх правілаў у дачыненні да Кіева больш няма

Таксама Мядзведзеў заявіў, што Гаагскія канвенцыі пра законы і звычаі вайны больш не патрэбныя.

Фота: Ekaterina Shtukina / Sputnik / AP

З-за частых атак УСУ на расійскія гарады для Масквы ніякіх правілаў у дачыненні да Кіева больш няма і быць не можа, заявіў былы прэзідэнт Расіі, намеснік старшыні Рады бяспекі Дзмітрый Мядзведзеў у Max, піша Бі-бі-сі.

Па яго словах, адзіным выключэннем для Масквы з’яўляецца «наўмыснае, гэта значыць загадзя свядомае, знішчэнне грамадзянскіх асоб».

Таксама Мядзведзеў заявіў, што Гаагскія канвенцыі пра законы і звычаі вайны больш не патрэбныя. Гэтыя дакументы раздзяляюць удзельнікаў ваенных дзеянняў і мірнае насельніцтва, рэгламентуюць правілы абыходжання з ваеннапалоннымі, абараняюць помнікі культуры падчас вайны і г.д.

Заява Мядзведзева была зроблена пасля самай масіраванай за апошнія два гады атакі ўкраінскіх беспілотнікаў на Маскву і Падмаскоўе, у ходзе якой пад удар трапіў, у прыватнасці, сталічны НПЗ. На заводзе ніхто не пацярпеў, у вобласці пры пажары ад удару дрона па доме загінула дзіця.

Каментары16

  • А што не так
    20.06.2026
    Зяленскі проста вельмі хоча міру, таму раз’юшыў расейцаў, каб ім больш хацелася дамовіцца. Нават ліст напісаў Пуціну, дзе таго старым і нямоглым назваў.
  • Indrid Cold
    20.06.2026
    Ды так напэўна, а дагэтуль яны кодэксам чэсці карысталіся ;)
  • Алесь
    20.06.2026
    А калі было інакш?

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе14

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам легкавік сутыкнуўся з лесавозам, кіроўца загінуў

«Калі ласка, без сюрпрызаў!» Мерц засцярог Трампа ад другога Анкорыджа7

21‑гадоваму Сямёну Малашэнкаву, сыну прапагандыста «Спутніка», прысудзілі 4 гады калоніі па палітычнай справе1

Алег Шулякоўскі прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў4

Палітзняволенаму мастаку Алегу Ларычаву прысудзілі 7 гадоў калоніі7

«Абсалютна абуральна». Фінляндыя адкінула патрабаванні Расіі11

У Мінску развялося шмат варон. Чаму так і што з гэтым рабіць?7

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі93

У Жыткавіцкім раёне сутыкнуліся грузавік і маршрутка з пасажырамі. Десяць чалавек трапілі ў бальніцу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе14

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць