Грамадства1111

Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Пашаны Бузоўскага, Янчэўскага, Орду і прысвоіў ганаровае званне Лазавіку

Аляксандр Лукашэнка ўдастоіў высокіх дзяржаўных узнагарод работнікаў дзяржаўных органаў, прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў «за высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці». Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 10 сакавіка, паведаміла прэс-служба прэзідэнта.

Так, ордэнам Айчыны III ступені ўзнагароджаны памочнік кіраўніка спраў прэзідэнта Уладзімір Скулавец.

Сярод удастоеных ордэна Пашаны намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Бузоўскі, памочнік прэзідэнта Усевалад Янчэўскі, член Беларускага грамадскага аб'яднання «Ветэраны фізічнай культуры і спорту» Уладзімір Аляшкевіч, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда.

Медалём «За працоўныя заслугі» адзначаны, у прыватнасці, намеснік старшыні Валожынскага райвыканкама Пётр Бібік, начальнік Брэсцкага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Каляда, дырэктар філіяла Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства «Белдзяржстрах» па Гомельскай вобласці Мікалай Стош.

Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы прысвоіў ганаровае званне «Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь» сакратару Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалая Лазавіка.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Калеснікава: «Мяне шакуе маштаб нянавісці і агрэсіі». Марыя патлумачыла, што для яе значыць вяртанне да нармальнасці43

Калеснікава: «Мяне шакуе маштаб нянавісці і агрэсіі». Марыя патлумачыла, што для яе значыць вяртанне да нармальнасці

Усе навіны →
Усе навіны

Вытворчасць каньяку ў крызісе. Продажы ўпалі да мінімуму за 15 гадоў3

У Слоніме праваслаўны хор спявае песні на беларускай мове6

У Атлантычным акіяне ёсць унікальны «Страчаны горад». Тут магло зарадзіцца жыццё на Зямлі4

Зяленскі пацвердзіў дамоўленасці аб «энергетычным перамір’і» з Расіяй

Віктар Бабарыка адказаў на завочныя пытанні Мікіты Мелказёрава28

Папулярны дастаўшчык піцы без папярэджання браў грошы не толькі за піцу, але і за званок

Мерц: Еўропа павінна навучыцца гаварыць мовай сілы8

Клецк застаўся без вады. Не вытрымалі 50‑гадовыя трубы 4

У казінай фермы ў Буда-Кашалёўскім раёне ўзніклі вялікія праблемы. Сотні жывёл могуць загінуць11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калеснікава: «Мяне шакуе маштаб нянавісці і агрэсіі». Марыя патлумачыла, што для яе значыць вяртанне да нармальнасці43

Калеснікава: «Мяне шакуе маштаб нянавісці і агрэсіі». Марыя патлумачыла, што для яе значыць вяртанне да нармальнасці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць