Свет44

У Растоўскай вобласці РФ забіты мужчына, які страляў з акна па людзях на вуліцы

Паліцэйскія застрэлілі мужчыну, які адкрыў стральбу з акна сваёй кватэры ў пасёлку Расвет Растоўскай вобласці РФ, паведамляе прэс-служба галоўнага ўпраўлення МУС па рэгіёне.

«Падчас штурму мужчына аказаў актыўны супраціў, страляў па супрацоўніках паліцыі, параніў аднаго з іх. У выніку агнём у адказ мужчына быў забіты», — цытуе прадстаўніка паліцыі агенцтва Інтэрфакс.

Раней СМІ паведамілі аб тым, што невядомы адкрыў стральбу з акна свайго дома на трэцім паверсе пяціпавярхоўкі. Як паведамляе агенцтва ТАСС  са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах, мужчына паспеў зрабіць адзін стрэл з пісталета да прыезду паліцыі.

Паводле інфармацыі прэс-службы МУС, паліцэйскіх выклікаў участковы, які заўважыў мужчыну са зброяй у руках на трэцім паверсе дома.

Жыхары пад'езда былі эвакуяваныя. У паліцыі таксама паведамілі, што з мужчынам спрабавалі весці перамовы.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі2

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Усе навіны →
Усе навіны

Слава Камісаранка расказаў, як жыве, калі застаўся без расійскага грамадзянства17

Айцішніка з вялікім досведам асудзілі за «фінансаванне экстрэмізму» і зброю6

«Частка пацярпелых стагнала ад болю, некаторыя самастойна выбраліся з машыны». Відавочцы — пра жудасную аварыю з вайскоўцамі пад Асіповічамі6

У расійскім Энгельсе гарыць вайсковая часць пасля начной украінскай атакі1

Замест металадахоўкі — дубовая драніца. У цэнтры Віцебска на месцы міліцыі адкрылася кавярня ў бездакорна адноўленым 200‑гадовым будынку10

«Людзі дамовіліся ў адзін час выйсці ў лакальныя ўчасткі і біць усіх актывістаў». Ігар Лосік расказаў пра бунт у Наваполацкай калоніі9

Турэцкага губернатара звольнілі за веласіпедныя легінсы ў абліпку14

Галкіпер Каба-Вэрдэ Вазінья, што стаў легендай чэмпіянату свету, знайшоў сабе новы клуб

Ратавальнікі патушылі пажар на «Інтэграле»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі2

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць