Свет11

Тэракты ў Брусэлі: ідэнтыфікаваны другі смяротнік з аэрапорта

Другім тэрарыстам-смяротнікам, які падарваў сябе ў аэрапорце Брусэля ў аўторак, быў бельгійскі грамадзянін Наджа Лашруі.

Пра гэта паведамляе французскае выданне Le Monde.

Па дадзеных выдання, следчыя высветлілі асобу Лашруі па ДНК, знойдзенай на месцы выбуху. Лічыцца, што менавіта ён вырабіў бомбы для тэрактаў у Брусэлі.

Таксама вядома, што 25-гадовы Лашруі, які быў грамадзянінам Бельгіі, ездзіў у Сірыю ў лютым 2013 года. Следчыя лічаць, што ён дапамагаў тэрарыстам, якія 13 лістапада здзейснілі тэракты ў Францыі.

Яго ДНК была знойдзена на «выбуховых рэчывах», якія выкарыстоўваліся ў парыжскіх тэрактах. Таксама яе знайшлі ў кватэры ў Брусэлі, дзе былі выяўленыя сляды ДНК Салаха Абдэслама і Білана Хадфі, а таксама абсталяванне для вырабу выбуховых рэчываў.

Сёння ў пракуратуры Бельгіі паведамілі, што першым тэрарыстам-смяротнікам у аэрапорце быў Ібрагім Аль-Бакрауі. Яго брат падарваў сябе на станцыі метро Мальбек.

У сераду СМІ паведамлялі аб затрыманні Лашруі, аднак пасля гэтая інфармацыя была аспрэчаная.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі9

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі — чацвёрты і шосты па велічыні40

«Спорт для бабулек» спальвае нечакана шмат калорый1

Новым галоўнакамандуючым УСУ стаў генерал-маёр Міхаіл Драпаты. Чым ён вядомы?5

Сырскі звольнены з пасады галоўнакамандуючага УСУ4

У сталіцы здаецца студыя плошчай 15 метраў. А што, ужо і такія бываюць?10

У беларускі клуб пераходзіць гуляць адзін з удзельнікаў нядаўняга мундыялю

З беларускіх аптэк знік папулярны прэпарат жалеза

На гарадзішчы пад Карэлічамі знайшлі рэшткі абарончай сцяны XVI стагоддзя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі9

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць