Здарэнні3636

Мінчук зарэзаў сужыцельку проста ў магазіне

Дзякуючы прафесійным дзеянням супрацоўнікі аддзела ДАІ Маскоўскага РУУС г. Мінска па гарачых слядах затрымалі 41-гадовага раней судзімага мінчука, які нанёс удар нажом жанчыне ў краме. Пра інцыдэнт паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі.

… У краму спіртных напояў па вуліцы Громава ў горадзе Менску зайшлі мужчына і жанчына. Яны доўга вызначаліся з купляй. Было прыкметна, што мужчына знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення, а ў яго спадарожніцы на твары былі бачныя сляды ад збіцця.

Як пазней патлумачыла адна з прадаўцоў, у яе склалася ўражанне, што жанчына не збіраецца нічога набываць, а хоча ёй нешта паведаміць. Магчыма, папрасіць дапамогі. Заўважыўшы гэта, мужчына знянацку ўдарыў жанчыну нажом у вобласць спіны і хутка выйшаў з крамы, пакінуўшы спадарожніцу ляжаць на падлозе ў лужыне крыві.

Персанал гандлёвай кропкі паведаміў пра здарэнне па тэлефоне міліцыі «102». Аператыўны дзяжурны зарыентаваў бліжэйшы да месца падзей нарад міліцыі. Не больш за 10 хвілін спатрэбілася экіпажу аддзела ДАІ Маскоўскага РУУС Мінска, каб нагнаць хулігана. Пры затрыманні ён супраціву не аказаў. А калі даведаўся, што нанесеная сужыцельцы траўма вельмі сур'ёзная, прызнаўся ў зробленым і заявіў, што не жадаў наступлення цяжкіх наступстваў.

Медыкі даставілі пацярпелую ў бальніцу, дзе была дыягнаставана закрытая чэрапна-мазгавая траўма лёгкай ступені, страсенне мазгоў, колата-рэзаная рана паяснічнай вобласці з пашкоджаннем міжрабрыннай артэрыі, скразным раненнем аорты, закрытая траўма жывата і разрыў правай долі печані. Нягледзячы на ўсе намаганні медыцынскіх работнікаў, якія некалькі дзён змагаліся за жыццё пацярпелай, жанчыну выратаваць не ўдалося …

У ходзе расследавання было ўстаноўлена, што беспрацоўная пацярпелая і 41-гадовы мужчына жылі разам. Раней ён неаднаразова прыцягваўся па арт. 147 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, і па арт. 186 КК РБ за пагрозу забойствам, прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў або знішчэннем маёмасцю. Больш за тое, у дачыненні да яго, акрамя пазбаўлення волі, абіраліся і такія меры пакарання, як прымусовае лячэнне ад алкагольнай залежнасці. На момант здзяйснення дадзенага злачынства мужчына ўхіляўся ад выплаты аліментаў за сваё непаўнагадовае дзіця.

Увага! Просьба ўстрымацца ад прагляду відэа непаўналетнім, цяжарным, уражлівым і асобам з аслабленым здароўем.

Каментары36

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць