Часова прыпыненая праца сямі фірмовых крамаў кандытарскай фабрыкі «Спартак» — чатырох у Гомелі і трох у сталіцы.
Падчас праверкі інспектары зафіксавалі парушэнні па асартыменце айчыннай прадукцыі, афармленні цэннікаў і наладках касавых апаратаў. Таксама пакупнікам паведамлялася недакладная інфармацыя пра зніжкі і акцыі. Зрэшты, радыкальных мер, на думку кантралёраў, можна было пазбегнуць, калі б фабрыка своечасова ліквідавала ўсе недахопы.
«Прадпісаннем Міністэрства гандлю ад 15 сакавіка было дадзена больш за 10 дзён да 28 сакавіка кіраўніцтву «Спартака» прыняць вычарпальныя меры па ліквідацыі выяўленых парушэнняў. На 28 сакавіка парушэнні не былі ліквідаваны. Учора толькі былі пададзены дакументы аб ліквідацыі парушэнняў. Будзе прызначаная кантрольная праверка, пасля якой пры пацверджанні фактаў ліквідацыі парушэнняў будзе разгледжана пытанне аб адкрыцці гэтых крам», — паведаміў Аляксей Баярын, начальнік тэрытарыяльнага аддзела кантролю гандлёвай інспекцыі па Гомельскай вобласці.
У некаторых крамах кантрольныя праверкі ўжо прайшлі. У Міністэрстве не выключаюць, што гандлёвыя аб'екты адкрыюцца ў найбліжэйшы час.

Каментары