Эканоміка33

Беларусь атрымала $500 мільёнаў еўразійскага крэдыту

Беларусь выканала ўмовы для атрымання першага траншу фінансавага крэдыту Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця, падпісанага ў Маскве 25 сакавіка 2016 года, і ў сераду сродкі ў памеры 500 млн даляраў паступілі ў рэспубліканскі бюджэт, паведаміў Мінфін Беларусі.

Савет ЕФСР ухваліў вылучэнне фінансавага крэдыту Беларусі ў памеры 2 млрд даляраў. Сродкі будуць прадастаўлены сям'ю траншамі на працягу 2016-2018 гадоў, пры гэтым першы транш у памеры 500 млн даляраў (раней чакалася, што першы транш будзе ў памеры 1,1 млрд даляраў.)

Крэдыт падтрымае праграму рэформаў ўрада і Нацбанка Беларусі, якая складаецца з двух буйных блокаў мер эканамічнай палітыкі — стварэнне макраэканамічных перадумоў эканамічнага росту і правядзенне рынкавых рэформаў, накіраваных на забеспячэнне яго ўстойлівасці.

Структурныя меры палітыкі прадугледжваюць, у прыватнасці, значнае павелічэнне ўзроўню кампенсацыі выдаткаў на ЖКГ тарыфамі для насельніцтва з 30% на канец 2015 г. да 70% - на канец 2017 года, што прывядзе да скарачэння бюджэтных субсідый прадпрыемствам ЖКГ, рацыяналізацыі спажывання паслуг ЖКГ насельніцтвам і скарачэння перакрыжаванага субсідзіравання як важнага фактару павышэння канкурэнтаздольнасці беларускай эканомікі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай36

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ дзве беларускія фрыстайлісткі выступяць на Алімпіядзе. Склад беларускай дэлегацыі ў Італіі выключна жаночы

Рагачоўская ці глыбоцкая, калдуны ці дранікі, Гродна ці Брэст? Арына Сабаленка адказала на прынцыповыя для беларуса пытанні16

Удава з Індыі кажа, што трапіла ў бяду ў Беларусі і яе трымаюць у нейкім кароўніку12

У парку жывёл ля Баранавічаў можна паабдымацца з капібарай за 100 рублёў3

«Бог вельмі ганарыцца працай, якую я зрабіў». Трамп вылецеў на Сусветны эканамічны форум у Давосе10

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?15

Расійская ракета СПА трапіла ў жылы дом у Адыгеі10

Прэм'ер Канады: Стары сусветны парадак не вернецца, сярэднім дзяржавам трэба трымацца разам4

Пад Барселонай сышоў з рэек цягнік, загінуў машыніст, дзясяткі людзей паранены2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай36

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць