20‑га красавіка ў грамадзкай царкоўнай залі Катэдральнага сабора сьвятога Кірылы Тураўскага (Brooklyn, 401 Atlantic Avenue
) адбылася прэзэнтацыя кніг:Зянона Пазьняка — «Развагі. Канцэпцыя новага Беларускага Адраджэньня, кн.1, артыкулы і матэр’ялы (1990 — ІІІ.1996)» і Галіны Пазьняк «Беларусь у сэрцы». Кнігі выдадзеныя і аддрукаваныя ў Варшаве выдавецтвам «Беларускія Ведамасьці» і ТБК у Вільні ў 2007 годзе.
Грунтоўную характарыстыку і аналіз выданьняў зрабіў доктар Вітаўт Кіпель. Выступілі і падзяліліся думкамі Антон Шукелойць, Уладзімер Цяліца, Сяргей Пятровіч, Ларыса Пузач, Сяргей Капытка, Тацьцяна Красоўская, Валеры Дворнік а таксама аўтары кніжак. Гэта была першая прэзэнтацыя выдадзеных кніжак.
Каментары