Надвор'е

Надвор'е ў выхадныя: у нядзелю ў Беларусь прыйдзе цяпло

Ужо пачынаючы з нядзелі, 3 красавіка, у Беларусь прыйдзе цёплае надвор'е. Першая дэкада красавіка чакаецца на 3-4°С вышэй за кліматычную норму (норма +2 + 5°С).

фота Валянціна Міхальцова, Tut.by

Пра гэта распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў.

У суботу, 2 красавіка, тэрыторыя Беларусі ноччу будзе знаходзіцца пад уплывам атмасферных франтоў. Днём адаб'ецца ўплыў халоднай няўстойлівай паветранай масы, якая паступае з поўначы Еўропы. Ноччу і раніцай на большай частцы краіны, днём па ўсходзе, чакаюцца кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). У начныя гадзіны на асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу месцамі, днём па ўсходняй частцы Беларусі прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 метраў у секунду.

Тэмпература ноччу -1 — +4, днём +6 — +12°С.

У Мінску ноччу і раніцай кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег), днём без істотных ападкаў. Вецер паўночна-заходні 5—10 м/с, ноччу парывы да 14 м/с, днём да 15—18 м/с. Тэмпература ноччу 0 — +2°С, днём +7 — +9°С.

У нядзелю, 3 красавіка, з ростам атмасфернага ціску надвор'е палепшыцца, будзе свяціць сонца, пераважна без ападкаў, тэмпература пачне павышацца. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература ўначы -5 — +1, днём +6 — +12, па паўднёвым захадзе да + 15°С.

У Мінску без ападкаў, тэмпература ноччу -2 — -4°С, днём +7 — +9°С.

У пачатку наступнага тыдня стане яшчэ цяплей, захаваецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску і адаб'ецца ўплыў больш цёплых паветраных мас, якія паступаюць з Заходняй Еўропы.

У панядзелак, 4 красавіка, пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература ноччу -4 — +2, днём +8 — +15, па паўднёвым захадзе +16 — +18.

У аўторак, 5 красавіка, пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература ноччу -3 — 4, днём +10 — +17, па паўднёвым захадзе +18 — +20.

У цэлым красавік чакаецца цёплым: сярэдняя месячная тэмпература паветра ў красавіку чакаецца на 1°C вышэй за кліматычную норму (кліматычная норма +4 — + 7°С).

Месячная колькасць ападкаў у красавіку прагназуецца ў межах сярэдніх шматгадовых значэнняў (кліматычная норма 40-51 мм). На працягу месяца ў сярэднім чакаецца ад 10 да 14 дзён з ападкамі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым2

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Усе навіны →
Усе навіны

Колькасць загінулых ад расійскага ўдару ў Сумах вырасла да 343

Самая дарагая кватэра ў Асмалоўцы — як выглядае?1

Геафізік ацаніў перспектывы здабычы рэдказямельных металаў пад Маладзечнам, Жыткавічамі і Ляхавічамі5

«Сорамна за нашу медыцыну». Цяжарная беларуска абурылася просьбай радзільні8

Дзе ў Беларусі могуць пабудаваць новую АЭС?3

Дзясяткі аднолькавых аўтобусаў. Як звозілі людзей на канцэрты нявесткі Лукашэнкі12

Камунальнікі ў Іўі так абрэзалі дрэвы, што іх не адрозніць ад пальмаў4

Мігранты атакавалі польскіх памежнікаў. Сярод нападнікаў быў чалавек у беларускай форме11

«Нават мой сябар Пазняк мяне ўжо не папракае». Лукашэнка паразважаў пра беларускі нацыяналізм і ці хапае яго ў Беларусі102

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым2

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць