Усяго патроху1515

Як жартаваў Байнэт: 17 «навінаў» на 1 красавіка

Першакрасавіцкімі жартамі пацешылі ня толькі мэдыі, але і некаторыя камэрцыйныя кампаніі. А ў некаторых навінах цяжка зразумець, ці гэта ня жарт.

На 1 красавіка, у міжнародны Дзень дурня, жартавалі хіба не на кожным кантынэнце. Так,BBC «адкрыў» краму сваіх відэа на касэтах, а Google дадаў у пошце опцыю «скончыць размову, кінуўшы мікрафон» (на апошнюю скардзіліся — давялося адключыць). Жарт пра сябе ў ролі трэнэра футбольнага клюбу «Арсэнал» ацаніў брытанскі прэм’ер Тоні Блэр. Жартавалі і беларусы.

Naviny.by зрабілі цэлую падборку «навінаў» на 1 красавіка — пра бясплатнае таксі, жыроўкі за побыт у месцах пазбаўленьня волі, пэнсіі дармаедам з кішэні алігархаў, зьмену формы Нацыянальнай бібліятэкі з алмазу на судзіну і сетку крамаў-канфіскатаў маёмасьці апазыцыянэраў.

Беларускае аддзяленьне «альтэрнатыўнага таксі» Uber паведаміла пра запуск воднага таксі ў Менску.

Вядоўца дзяржаўнага тэлеканалу АНТ зачытаў навіны спорту рэпам.

Сайт Рыма-каталіцкага касьцёлу ў Беларусі распавёў пра прыбыцьцё ў менскую парафію парэштак сабакі сьвятога Роха.

Беларуская асацыяцыя журналістаў паведаміла аб карыкатуры Charlie Hebdo пра Беларусь.

«Камсамольская праўда» пачала шукаць памочніка амбасадара Беларусі ў Манака.

Kyky.org «знайшоў» пярсьцёнак Вітаўта за 400 тысяч даляраў.

Kraj.by «стварыў» Маладэчанскую вобласьць.

«Рэгіянальная газэта» «забараніла» размаўляць на любой мове акрамя беларускай на некаторых вуліцах Маладэчна. 

Сапраўднасьць твітэра нібыта Аляксандра Лукашэнкі вырашыў праверыць кісялёўскі «Спутнік».

«Прэсбол» «прызначыў» славутага нарвэскага біятляніста Оле-Эйнара Б’ёрндалена трэнэрам Дар’і Домрачавай.

ІТ-партал dev.by паведаміў пра інвэстыцыі з боку буйнога міжнароднага бізнэсоўца Майкла Арынгтана, а Probusiness.byпахваліўся тым, што нібыта купіў буйны расейскі партал vc.ru.

Да першакрасавіцкіх жартаў далучылася і Радыё «Свабода» — распавялі пра нібыта «мадэрнізаваныя» беларускія рублі з «выбітнымі дзеячамі Беларусі». На грошах кіраўнікоў савецкай Беларусі, канешне, пакуль не малююць, але вуліцы і плошчы ў іх гонар ёсьць у розных гарадах краіны. Здаецца, некаторыя чытачы нават не адразу здагадаліся, што гэта жарт.

Былі і навіны, у якіх насамрэч цяжка зразумець, ці жартуюць іх аўтары.

Так, Onliner.by сабраў сэрвісы беларускіх мабільных апэратараў вельмі сумнеўнай карыснасьці, а Tut.by у вельмі сур’ёзным відэа распавёў пра новыя здольнасьці беларускіх байцоў пасьля траўмаў галавы.

Ну а NN.BY? «Наша Ніва» паведаміла пра асаблівыя зьніжкі для беларусаў у польскім Падляшшы. Дарэчы, гэты артыкул стаў самым чытаным на сайце за дзень ))).

Які з жартаў з розыгрышаў найбольш удалы? Пішыце ў каментах!

Каментары15

Цяпер чытаюць

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны2

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Усе навіны →
Усе навіны

Мост на «Ждановічах» ужо асфальтуюць. Што адбываецца на будоўлі?1

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары24

Ціманоўская распавяла, што ейны бацька пад хатнім арыштам3

Вучоныя назвалі ўзрост, пасля якога мозг пачынае старэць значна хутчэй2

U2 адзначылі 50‑гадовы юбілей у дублінскай школе, у якой выраслі

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны2

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць