Свет44

«Потым будзем успамінаць Прыгожына як героя». Хакеры апублікавалі меркаваную перапіску Бабіча і Пяскова

Хакерская група Black8Mirror заявіла, што атрымала архіў расійскага чыноўніка, былога пасла Расіі ў Беларусі Міхаіла Бабіча і апублікавала некалькі фрагментаў яго меркаванай перапіскі з прэс-сакратаром Уладзіміра Пуціна Дзмітрыем Пясковым.

Міхаіл Бабіч. Фота: kremlin.ru

Паводле Black8Mirror, архіў Бабіча займае больш за 21 ГБ і змяшчае матэрыялы за перыяд з 2020 года да жніўня 2026-га. У адкрытым доступе хакеры размясцілі толькі асобныя фрагменты і скрыншоты. 

Міхаіл Бабіч — былы паўнамоцны прадстаўнік прэзідэнта Расіі ў Прыволжскай федэральнай акрузе і былы пасол Расіі ў Беларусі (2018-2019). З 2021 года — намеснік дырэктара расійскай Федэральнай службы вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва.

«Чысты экспромт» Такаева

Адзін з апублікаваных фрагментаў адносіцца да 25‑26 ліпеня 2026 года.

25 ліпеня падчас сустрэчы з Пуціным у Омску прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў нечакана закрануў вайну ва Украіне. Ён заявіў, што яе прырода «не зусім зразумела» многім, у тым ліку Казахстану, і прапанаваў «замарозіць» канфлікт.

У перапісцы, апублікаванай Black8Mirror, Бабіч пытаецца ў суразмоўцы, пазначанага як Дзмітрый Пяскоў, ці быў выступ Такаева ўзгоднены загадзя.

«Чысты экспромт», — адказвае той і дадае, што Такаева «нехта папрасіў гэта сказаць». Вось толькі пытанне, хто: «украінцы, амерыканцы ці нехта знутры».

Скрыншот меркаванай перапіскі. Тут і далей фота: b8m_inf / Telegram

«Ну так бяспечна»

Прапіска працягваецца на наступны дзень, калі ў Санкт-Пецярбургу адзначалі Дзень ВМФ. Святкаванне другі год запар прайшло без галоўнага ваенна-марскога параду ў Пецярбургу.

26 ліпеня Пуцін прыехаў на аўтамабілі ў Галоўнае Адміралцейства. Замест традыцыйнага агляду караблёў Пуціна вітала рота ганаровай варты, а перад маракамі ён выступаў у двары Адміралцейства на фоне вялікага банера з выявай атамнай падводнай лодкі.

У апублікаванай перапісцы «Бабіч» рэзка крытыкуе фармат мерапрыемства:

«У засраным дворыку Адміралцейства замест мора — банер, замест войскаў — рота ганаровай варты з сухапутных салдат… Дзіма, хто гэтую хрэнь прыдумаў, куды яны яго цягнуць…»

«Пяскоў» адказвае:

«Ну дык бяспечна».

«Наўрад ці можна дапамагчы самагубцу»

Найбольш цікавы з апублікаваных Black8Mirror фрагментаў датуецца 24 мая 2023 года, прыкладна за месяц да мяцяжу ПВК «Вагнер» і за тры месяцы да гібелі Яўгена Прыгожына.

У перапісцы «Бабіч» перасылае суразмоўцу тэкст з пераказам выказванняў Прыгожына. У ім гаворыцца, што зняволенне Аляксея Навальнага, на думку кіраўніка «Вагнера», «разбэсціла» карумпаваных чыноўнікаў. Раней яны нібыта баяліся трапіць у расследаванні Навальнага, што ўскладняла ім выкарыстанне скрадзеных грошай.

На скрыншоце гэты тэкст выглядае як перасланае паведамленне ад Мікалая Пятрова. Такія ж імя і прозвішча мае вядомы расійскі палітолаг. Пры гэтым аналіз выдання паказаў, што сам тэкст паходзіць з тэлеграм-канала «ЕЖ», які ў маі 2023 года называўся Brief. Адпаведны пост пазней быў выдалены.

На перасланы тэкст акаўнт «Пяскова» адказвае:

«Трагедыя ў тым, што ўсё гэта праўда. І ўсе мы так ці інакш пра гэта гаворым… Толькі лічыцца, што пра гэта нельга гаварыць публічна».

Далей размова пераходзіць непасрэдна да Прыгожына. «Пяскоў» піша:

«Навошта ён гэта робіць, не ведаю. Пазаўчора гадзіну з ім скандаліў. Ужо бессэнсоўна. Ён лічыць, што ўсё настолькі дрэнна, што трэба нешта рабіць…»

«Бабіч» адказвае, што яму «ўпершыню здаецца, што ён мае рацыю», і пытаецца, ці не варта «пачаць яму дапамагаць».

У адказ «Пяскоў» піша:

«Наўрад ці можна дапамагчы самагубцу. Потым будзем успамінаць яго як героя і расказваць пра яго дзецям».

Паводле апублікаванага скрыншота, гэтая размова адбылася 24 мая 2023 года.

За дзень да яе, 23 мая, было апублікавана вялікае інтэрв'ю Прыгожына. У ім ён, сярод іншага, сцвярджаў, што замест заяўленай «дэмілітарызацыі» Расія фактычна спрыяла мілітарызацыі Украіны, а таксама разважаў пра ролю расследаванняў Навальнага ў стрымліванні карупцыі.

Роўна праз месяц пасля даты на скрыншоце Black8Mirror, 24 чэрвеня, сілы ПВК «Вагнер» занялі вайсковыя аб'екты ў Растове-на-Доне і рушылі ў бок Масквы. Мяцеж закончыўся ў той жа дзень пасля дамоўленасцяў аб спыненні руху калон.

23 жніўня 2023 года Прыгожын загінуў падчас катастрофы самалёта ў Цвярской вобласці.

Каментары4

  • Bhagawan
    24.09.2026
    Čakajem, kali ŭ maskvie palaciać hołavy.
  • Композитор
    24.09.2026
    Викторыч был прав,но места этой правоте не нашлось.
    Бабки и договорняки похоронили русский патриотический прагматизм.
  • Ершык дапісаўся
    24.09.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

У Калінкавічах да Дажынак у парку паставілі фэйкавую «Кацюшу» ФОТАФАКТ8

Зборная Беларусі атрымала першую перамогу ў сёлетняй Лізе нацый. І адразу разгромную10

«Жаночая піўная» ў Мінску пратрымалася на энтузіязме і расіянках толькі паўгода. Цяпер шукаюць інвестара24

Журналістка ў Вільні паспрабавала паразмаўляць з удзельнікам акцыі супраць міграцыі ў Літву. Аказалася, што ён не гаворыць па-літоўску ВІДЭА36

«Рыхтуюцца новыя справы». Як адбываюць 15‑гадовыя тэрміны былыя маёры КДБ Акінчыцы3

Уэльс запатрабаваў у Лондана такіх жа правоў, якія мае Шатландыя

На змену «Азэмпіку» хутка можа прыйсці новы прэпарат2

Папулярныя тварожныя сыркі Feelin хутка знікнуць з крамных паліц5

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць