Нерухомасць1717

На рэндарах — адно, у рэальнасці — іншае. Жыхары мінскага «Паўночнага берага» збянтэжаныя выглядам свайго двара

У сацсетцы Threads абмяркоўваюць дваровую тэрыторыю дома «Эдэн» у квартале «Паўночны бераг», якая на рэкламных брашурах выглядала ўражліва, але ў рэальнасці аказалася іншай, піша «Анлайнер». Замест авальнай дзіцячай пляцоўкі з вяровачным гарадком — «прамавугольнікі» з арэлямі, замест саду ў квецені — сціплыя градкі. Як забудоўшчык тлумачыць такія метамарфозы?

Тэму падняла жыхарка квартала Марына:

«Калі мы выбіралі кватэру, у брашуры забудоўшчыка быў паказаны вось такі варыянт упарадкавання двара: паўнавартасная гульнявая зона, вяровачны гарадок, мноства гульнявых элементаў, вялікая колькасць зеляніны і ўвогуле даволі насычаная прастора».

А вось фота двара, які атрымаўся ў рэальнасці:

Дзяўчына працягвае:

«Забудоўшчык тлумачыць, што выява ў брашуры — гэта толькі прыкладная канцэпцыя ўпарадкавання. Акей. Але тады ўзнікае пытанне: а дзе сама канцэпцыя?

Калі параўнаць візуалізацыю з тым, што ў выніку атрымалася, адчуванне такое, быццам гэта два розныя праекты.

На фактычнай пляцоўцы шмат свабоднай прасторы, а гульнявое напаўненне даволі сціплае. І асабліва прыкметна гэта на фоне таго, што было паказана патэнцыйным купцам.

Асобная вішанька на торце — гульнявая канструкцыя. Дагэтуль ніхто толкам не зразумеў, як на ёй павінны гуляць дзеці дашкольнага ўзросту: асноўныя элементы размешчаныя дастаткова высока. А для дзяцей старэйшага ўзросту такая канструкцыя, мяркуючы па ўсім, ужо не ўяўляе асаблівай цікавасці.

І вось у мяне сапраўды пытанне да забудоўшчыка: калі гэта была «прыкладная канцэпцыя», то наколькі ўвогуле можа адрознівацца рэалізаваны двор ад таго, што паказваюць пры продажы кватэр?»

У каментарах Марыну падтрымалі. Вось меркаванне яшчэ адной жыхаркі новабудоўлі:

«Я таксама жыву ў доме «Эдэн» і вельмі расчараваная гэтай жахлівай пляцоўкай. У нас велізарны двор, як можна было так яго сапсаваць? Чаму двары, значна меншыя за наш, укамплектаваныя лежакамі, арэлямі? Як можна было паставіць горку без нармальнай лесвіцы, для якога ўзросту яна прызначаная і як на яе караскацца? Вельмі сумна».

Ёсць і тыя, хто лічыць чаканні дольшчыкаў наіўнымі:

«То-бок гісторыя пра рэндары з гандоламі і паркамі вам падалася проста выключэннем? Любы забудоўшчык у РБ мяняе праект у ходзе будаўніцтва так, як яму зручней і танней. Верыць у казкі забудоўшчыка вы выбралі самі».

Каментарый забудоўшчыка

Забудоўшчык жылога комплексу «Паўночны бераг» даў афіцыйны каментарый па сітуацыі:

«Любыя публічныя выявы і візуалізацыя, размешчаныя на афіцыйным сайце і ў інфармацыйных матэрыялах (брашурах, рэндарах, праспектах, буклетах, макетах, 3D‑мадэлях, схемах, іншых графічных матэрыялах), не з'яўляюцца публічнай афертай, рэкламным абяцаннем або гарантыяй поўнай адпаведнасці аб'екта будучага будаўніцтва выяўленым матэрыялам, не з'яўляюцца часткай праектнай дакументацыі або інфармацыяй, якая змяшчаецца ў ёй, а таксама носяць умоўны, даведачны і ілюстрацыйны характар і накіраваныя на перадачу магчымай канцэпцыі і меркаванай атмасферы будучага жылога квартала. Безумоўным прыярытэтам для ўдзельнікаў будаўніцтва з'яўляецца праектная дакументацыя.

На сённяшні дзень упарадкаванне дваровай тэрыторыі дома «Эдэн» выканана ў адпаведнасці з заяўленым вобразам праекта: створаныя функцыянальныя зоны для дзяцей розных узростаў і адпачынку, выканана азеляненне, прадугледжаныя месцы для захоўвання ровараў.

Забудоўшчык максімальна прытрымліваецца прадстаўленай на рэндарах канцэпцыі. Разам з тым візуальныя матэрыялы, падрыхтаваныя на этапе прэзентацыі праекта, адлюстроўваюць перш за ўсё архітэктурную канцэпцыю і агульную задуму ўпарадкавання, а не гарантуюць ідэнтычнасць кожнага элемента рэалізаванай тэрыторыі».

Каментары17

  • Вольга
    25.09.2026
    Лукахамячкі схАваюць лукапрапановы ўва ўсёй лукапрасторы.
  • qwerty
    25.09.2026
    Эдэн, ахахха, ну на фотках точно райский сад, другого у лукашенковской Беларуси для нас нет)))
  • Паренек из стройтреста
    25.09.2026
    Нормально получилось. И место для двадцатипятиэтажечки оставили.

Цяпер чытаюць

У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі5

У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі

Усе навіны →
Усе навіны

Людзі спяшаюцца перабрацца з Расіі ў Эстонію1

Выйдзе працяг «Адзін дома» з Макалеем Калкіным

Мінчане купілі пустуючую хату за 2300 рублёў і вяртаюць яе да жыцця4

Чаму ўсё новае цяпер выглядае крыху вінтажным1

У Мінску прадаюць чарэшні па касмічнай цане1

Вадзім Галыгін: Я крыху стаміўся ад гумару. Хочацца паспрабаваць нешта іншае8

У Мексіцы затрымалі аднаго з найбольш шуканых наркабаронаў — за інфармацыю пра яго абяцалі $5 млн

Міністр абароны Вялікабрытаніі: Пуцін халоднакроўны забойца4

Павел Белавус расказаў, як за кратамі даведаўся пра Нобелеўскую прэмію Бяляцкага

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі5

У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць