Свет44

Сітуацыя ў Карабаху ў паведамленнях азербайджанскіх СМІ: «12 вайскоўцаў сталі шахідами»

Фота Reuters

Trend.az: «Узброеныя Сілы Арменіі, выкарыстоўваючы 60-, 82- і 120-міліметровыя мінамёты, гранатамёты і буйнакаліберныя кулямёты, за мінулыя суткі парушылі рэжым спынення агню на розных напрамках лініі судакранання азербайджанскіх і армянскіх войскаў 130 разоў, паведамляе прэс-служба мінабароны Азербайджана ў нядзелю.

УС Арменіі з пазіцый, размешчаных на безыменных вышынях і ў сёлах Беркабер і Паравакар Іджэванскага раёна Арменіі, падвергнулі абстрэлу пазіцыі УС Азербайджана, размешчаныя на безыменных вышынях і ў сёлах Гызылгыджылі Газахскага, Кехнегышлаг Агстафінскага раёнаў; з пазіцый, размешчаных у сяле Васкеван Наемберанскага раёна Арменіі былі абстраляныя азербайджанскія пазіцыі, размешчаныя ў сяле Гушчу Айрым Газахскага раёна.

Азербайджанскія пазіцыі таксама абстрэльваюць з пазіцый, размешчаных паблізу сёлаў Гюлюстан Геранбойскага, Гайарх, Ярымджа, Чылябурт, Чайлы Церцерскага, Шыхлар, Баш Гервенд, Джавахірлі, Сарыджалы, Кенгерлі, Наврузлу, Намірлі Агдамскага, Курапаткіна Хаджавендскага, Гараханбейлі, Гарадзіз, Гарган, Ашагы Сеідахмедлі Фізулінскага, Мехдзі Джабраільскага раёнаў.

Акрамя таго, абстрэл азербайджанскіх пазіцый вёўся з пазіцый, размешчаных на безыменных вышынях на тэрыторыях Гекгельскага, Геранбойскага, Хаджавендскага, Фізулінскага і Джабраільскага раёнаў.

З улікам аператыўнай абстаноўкі, УС Азербайджана нанеслі па варожых пазіцыях 137 агнявых удараў.

У ноч на суботу ўсе прыгранічныя пазіцыі Азербайджана падвяргаліся інтэнсіўнаму абстрэлу з буйнакалібернай зброі, мінамётаў, гранатамётаў і артылерыйскіх установак. Акрамя таго, быў абстраляны шэраг населеных пунктаў паблізу лініі судакранання войскаў, дзе кампактна пражывае цывільнае насельніцтва. У выніку абстрэлаў ёсць загінулыя і параненыя сярод цывільнага насельніцтва.

У баях былі знішчаныя шэсць армянскіх танкаў, 15 артустановок і ўмацаваныя інжынерныя збудаванні, знішчана і паранена больш за 100 ваеннаслужачых УС Арменіі.

12 ваеннаслужачых УС Азербайджана сталі шахідами, падбіты адзін верталёт Мі-24 і атрымаў пашкоджанні на міне адзін танк».

Апытанка

Каментары4

Цяпер чытаюць

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза1

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне будуюць шматпавярховік, якому могуць пазайздросціць мінчукі7

Маск: Гарады на Месяцы з'явяцца на працягу 10 гадоў, на Марсе — праз некалькі дзесяцігоддзяў4

Мужчына выжыў пасля жудаснага нападу акулы на Карыбах. Ён падзяліўся, што з ім было1

Расеец, які дапамагаў у замаху на генерала ГРУ Аляксеева, працаваў у звязанай з ФСБ кампаніі3

У Пінску дзяўчына зняла абутак на ўваходзе ў кавярню, каб не запэцкаць вымытую падлогу15

«Гэта жорсткі эксперымент». Кур'ер даставіў мінчанцы букет у дзень нараджэння, а праз 10 хвілін забраў яго13

Маск анансаваў масавую вытворчасць электрагрузавікоў Tesla Semi3

Яўгенія Сугак расказала, ці яна застаецца працаваць у штабе Бабарыкі7

Колькі аўтамабілістаў аштрафавалі ў Мінску за непрыбраны снег?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза1

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць