Грамадства22

У Беларусі пражывае 806 чалавек ва ўзросце за 100 гадоў

На пачатак 2016 года ў Беларусі пражывала 806 чалавек ва ўзросце звыш 100 гадоў, паведаміла 6 красавіка ў Мінску на прэс-канферэнцыі, прысвечанай дэмаграфічнай сітуацыі ў 2015 годзе, намеснік старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Жанна Васілеўская.

Сярод доўгажыхароў 682 жанчыны і 124 мужчыны. Найбольшая іх колькасць пражывае ў Віцебскай вобласці, паведаміла Васілеўская.

«Як вядома, насельніцтва лічыцца старым, калі доля асоб ва ўзросце 65 гадоў і старэй у ім складае 7%. Цяпер кожны сёмы жыхар Беларусі, гэта значыць 14,4% жыхароў краіны, знаходзіцца ва ўзросце 65 гадоў і старэй. Як вынік старэння насельніцтва павялічваецца сярэдні ўзрост жыхароў рэспублікі, які сёння складае 40,1 года, у тым ліку ў мужчын — 37,3 года, у жанчын — 42,5 года. З пачатку 2011 года нашы жыхары пасталелі на паўгода»,—- адзначыла спецыяліст.

Для параўнання: сярэдні ўзрост жыхароў планеты ў 2014 годзе складаў 29 гадоў, Еўропы — 39,9 года.

Сярэдні ўзрост насельніцтва абласцей адрозніваецца ад сярэдняга ўзросту насельніцтва рэспублікі. На працягу многіх гадоў самы «малады» рэгіён Беларусі — Мінск (38,3 года), наступным рэгіёнам з'яўляецца Брэсцкая вобласць (39,9 года). Самы «стары» рэгіён — Віцебская вобласць (41,5 года).

«Зніжэнне ўзроўню смяротнасці, станоўчая дынаміка ў нараджальнасці аказалі істотны ўплыў на чаканую працягласць жыцця пры нараджэнні», — адзначыла спецыяліст.

Паводле яе слоў, чаканая працягласць жыцця пры нараджэнні павялічылася з 70,4 года ў 2010 годзе да 73,9 года ў 2015 годзе. У мужчын чаканая працягласць жыцця за гэты перыяд вырасла на 4 гады і склала 68,6 года, у жанчын павялічылася на 2,4 года і склала 78,9 года.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Кватэры ў новабудоўлі ў цэнтры Гродна распрадалі за лічаныя хвіліны, але толькі зірніце, што там набудавалі

Кватэры ў новабудоўлі ў цэнтры Гродна распрадалі за лічаныя хвіліны, але толькі зірніце, што там набудавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Крык хлопчыка ў Копішчы аб’яднаў двор6

У Беларусі хочуць дазволіць замежным грамадзянам служыць у войску па кантракце38

Пад Мінскам прадаюць дом з уласнай прыстанню. Ёсць і вінны склеп. Пра цану можна паспрачацца2

Пра што ішла размова на сустрэчы Ціханоўскай і Стармера10

У цэнтры Мінска заўважылі шалёны рой мух7

Былы добраахвотнік «Кусь» пагаліўся ў падтрымку «Лахвіча»9

У сацсетках пішуць, што ў Слуцку ўпаў расійскі «Шахед». Улады маўчаць12

Таццяна Кім распавяла, якім бізнэсам занялася б сёння, калі б ёй было 18 гадоў1

Пуцін і Лукашэнка пагаварылі праз тэлефон1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кватэры ў новабудоўлі ў цэнтры Гродна распрадалі за лічаныя хвіліны, але толькі зірніце, што там набудавалі

Кватэры ў новабудоўлі ў цэнтры Гродна распрадалі за лічаныя хвіліны, але толькі зірніце, што там набудавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць