Свет44

Клімкін: Рэферэндум не паўплывае на практычнае прымяненне асацыяцыі 

Вынікі рэферэндуму ў Нідэрландах не паўплываюць на практычнае прымяненне Пагаднення аб асацыяцыі Украіны з ЕС.

Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Украіны Павел Клімкін у чацвер у Токіо, перадае «Інтэрфакс-Украіна».

«З пункту гледжання практычнай імплементацыі цяпер нічога не мяняецца, пагадненне прымяняецца, як і раней, пакуль на часовай аснове. Так што ніхто не перажывае ніяк. І зона свабоднага гандлю, і сектаральнае супрацоўніцтва спакойна прасоўваюцца далей», — заявіў міністр, каментуючы папярэднія вынікі рэферэндуму ў Нідэрландах.

Ён дадаў, што Украіна супрацоўнічае з Брусэлем у межах існуючых органаў гэтага пагаднення і рэферэндум на гэты працэс не ўплывае.

«Такім чынам, не трэба весціся на пэўныя спекуляцыі, што гэта можа нейкім чынам паўплываць на практычную імплементацыю пагаднення», — растлумачыў міністр.

Кіраўнік МЗС дадаў, што цяпер улады Нідэрландаў і палітыкі будуць раіцца, як далей дзейнічаць.

«Вядома, з пункту гледжання разумення вынікаў — гэта стаўленне галандцаў да Еўропы, жаданне еўраскептыкаў пашкодзіць яе адзінству і гэта вельмі моцна адчувалася — мабілізацыя менавіта гэтага лагера», — сказаў Климкин.

Разам з тым, паводле яго слоў, украінскі бок «усё роўна спадзяваўся на трохі лепшы вынік».

«Мы заўсёды верым у перамогу і павінны за яе змагацца. Таму зараз еўраінтэграцыю Украіны не спыніць, мы будзем рухацца гэтым шляхам», — рэзюмаваў ён.

Нагадаем, паводле папярэдніх вынікаў, супраць Пагаднення аб асацыяцыі прагаласавалі 61% галандцаў. Рэферэндум выклікаў мабілізацыю ўсіх еўраскептыкаў Нідэрландаў, якія выступаюць супраць далейшага пашырэння саюза.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак6

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Усе навіны →
Усе навіны

У Крыме п'яная расійская паліцэйская насмерць збіла беларуса — і ўцякла з месца аварыі11

«Над горадам» Шагала прывезлі ў яго родны Віцебск3

«Калі памром, то разам». Жонка мужчыны, якога ледзь не засмактала ў ілюмінатар самалёта Ryanair, расказала пра перажытае3

Прыпыніў працу буйны нафтаперапрацоўчы завод у Башкартастане1

Надзея і Уладзімір з Irdorath паведамілі пра нараджэнне сына2

Дарадца Мінабароны Украіны: Рэтранслятары ў Беларусі ўсё адно выкарыстоўваюцца для атак на Украіну13

У Нью-Ёрку прадалі самага дарагога дыназаўра ў свеце2

У Мінску метро будзе працаваць даўжэй у сувязі з футболам

Орбанаўскага міністра замежных спраў працаўладкавала кітайская буйная карпарацыя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак6

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць