Свет11

СМІ: «Панамскае дасье» выявіла сувязь Клінтан з Крамлём

«Панамскія дакументы» закранулі выбарчы штаба Хілары Клінтан і выявілі яго сувязь з Крамлём, паказвае брытанскае выданне The Observer.

Фота: Reuters

У яго публікацыі сказана, у прыватнасці, што, згодна з апублікаванымі журналістамі дадзенымі панамскай кампаніі Mossack Fonseca, расійскі Сбербанк з сакавіка звяртаецца да паслуг кампаніі лабістаў Podesta Group у Вашынгтоне для фарміравання станоўчага іміджу і палягчэння санкцыйнага цяжару РФ, піша The Observer. Узначальвае фірму Тоні Падэста — адзін з асноўных зборшчыкаў грашовых сродкаў для перадвыбарчай кампаніі Хілары Клінтан, абазнаны сябра Партыі дэмакратаў з вялікімі сувязямі. Брат Тоні Падэста, Джон, з'яўляецца кіраўніком штаба Клінтан.

Сярод даччыных кампаній Сбербанка, якія лабіруе Podesta Group, таксама ўказаны інвестыцыйная кампанія «Тройка Дыялог», зарэгістраваная на Кайманавых выспах, SBGB Cyprus Limited, зарэгістраваная на Кіпры, і SB International, зарэгістраваная ў Люксембургу.

Як вынікае з расследавання ICIJ, Сбербанк і «Тройка Дыялог» выкарыстоўваюцца асобамі, набліжанымі да прэзідэнта РФ Пуціна, для пераводу дзяржаўных фондаў у сумніўныя прыватныя інвестыцыі. «Некаторыя з гэтых кампаній першапачаткова былі звязаны з інвестыцыйным фондам «Тройка Дыялог», які кантралюецца і кіруецца Сбербанкам пасля таго, як банк набыў інвестыцыйны банк «Тройка Дыялог», адзначаецца ў тэксце ICIJ. «Тройка Дыялог» належыць ААТ «Сбербанк Расеі» з 2012 года.

Клінтан прыйдзецца даць тлумачэнні

Пры гэтым Podesta Group робіць выгляд, што ў асобе Сбербанка мае справу са звычайным прыватным фінансавым інстытутам, а не з банкам, кантраляваным Цэнтральным банкам Расійскай Федэрацыі, то бок расейскай дзяржавай. У адваротным выпадку лабісты вымушаныя былі б зарэгістравацца як агенты расійскага ўрада, згодна з Законам ЗША «Аб рэгістрацыі замежных агентаў».

Такім чынам, піша The Observer, Джон і Тоні Падэста на самай справе лабіруюць банк асабістага карыстання Пуціна, які з'яўляецца фінансавай галіной Крамля і падкантрольных яму разведслужб. Паколькі браты Падэста прэтэндуюць на высокія пасады ў Белым доме ў выпадку перамогі Клінтан на прэзідэнцкіх выбарах, то ім, як і самой кандыдатцы ў прэзідэнты ЗША, прыйдзецца публічна растлумачыць сваю сувязь са Сбербанкам.

3 красавіка нямецкая газета Süddeutsche Zeitung і Міжнародны кансорцыум журналісцкіх расследаванняў (ICIJ) апублікавалі расследаванне «Панамскія дакументы», у якім гаворка ідзе пра шматлікія афшорныя кампаніі, якія выкарыстоўваюцца лідарамі дзяржаў, палітыкамі, знакамітасцямі, вядомымі спартоўцамі. Расследаванне грунтуецца на 2,6 тэрабайта дадзеных, якія ўключаюць 11,5 млн дакументаў, выкрадзеных з сервераў аднаго з вядучых рэгістратараў афшора ў свеце — Панамскай юрыдычнай фірмы Mossack Fonseca.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале пахавалі 229 неапазнаных цел. Сотні ахвяр паводкі могуць так і застацца неапазнанымі

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць