Грамадства77

Лукашэнка: Дзяржава і надалей будзе гарантаваць першае працоўнае месца выпускнікам ВНУ

Дзяржава і ў далейшым будзе гарантаваць першае працоўнае месца выпускнікам ВНУ. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас наведвання Наземнага комплексу кіравання Нацыянальнай сістэмы спадарожнікавай сувязі і вяшчання ў Дзяржынскім раёне.

Лукашэнка ў ходзе размовы з працоўным калектывам адзначыў, што дзяржава працягне надаваць самую пільную ўвагу сацыяльным пытанням, у тым ліку працаўладкаванню моладзі і стварэнню новых працоўных месцаў. Разам з гэтым ён адзначыў, што сітуацыя на рынку працы з працаўладкаваннем досыць няпростая.

Кіраўнік краіны расказаў, што зусім нядаўна, падчас абмеркавання пытанняў пенсійнай рэформы, асаблівая ўвага была звернута як раз на дадзеную тэму.

«Мною было прынята адназначнае рашэнне аб прадастаўленні першага працоўнага месца пасля заканчэння ВНУ, незалежна ад таго, прыватны ён або дзяржаўны. І гэтага мы будзем прытрымлівацца. Мы абавязаны будзем дапамагчы з працаўладкаваннем маладым людзям, якія атрымалі адукацыю», - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама дэталёва закрануў тэму стварэння новых працоўных месцаў. «Ідучы на павелічэнне пенсійнага ўзросту, мы выдатна разумелі, што гэта запатрабуе дадатковых працоўных месцаў. Таму ў гэтым годзе прынялі рашэнне аб стварэнні больш за 50 тыс. працоўных месцаў. Магчыма, і вам тут прыйдзецца ствараць новыя працоўныя месцы», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Мы ўсяляк, нягледзячы ні на якія рынкавыя прынцыпы, будзем патрабаваць ад кіраўнікоў і ствараць умовы для бізнесу, для таго каб яны стваралі працоўныя месцы», — заявіў кіраўнік краіны.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі2

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

У Румыніі, Эстоніі і Латвіі абвяшчалі паветраную трывогу і падымалі знішчальнікі НАТА праз беспілотнікі

На МКАД 22‑гадовы кіроўца BMW збіў асвятляльную мачту4

«Не ведаю, дзе ён жыве і што есць». У беларускай мадэлі ў Канадзе муж забраў сына19

«Колькі за рэкламу заплацілі?» Юнак з мадэльнай знешнасцю робіць топавыя тыктокі з працы на заводзе ліфтоў5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага22

Мінюст пазбавіў ліцэнзіі адваката за дыскрэдытуючыя дзеянні

У Краснаярскім краі Расіі сямікласніца з нажом напала на настаўніцу7

Расіянін у Чарнагорыі расстраляў у ціры трох чалавек7

Расіяне атакавалі «шахедамі» памежны пункт Украіны з Румыніяй1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі2

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць