Культура77

Музей гісторыі польскіх габрэяў прызналі найлепшым у Еўропе

Гэта адзін з самых сучасных музэяў сьвету.

flickr.com/msz.gov.pl

Музэй гісторыі польскіх габрэяў POLIN атрымаў прэстыжную прэмію «Эўрапейскі музэй года». Гэта першая ўзнагарода для музэйнай установы з Польшчы за час існаваньня конкурсу.

Прэмію за найлепшы эўрапейскі музэй года ў Эўропе POLIN атрымаў у знак прызнаньня за дзейнасьць установы, «якая стварыла для наведнікаў унікальную атмасфэру, крэатыўны падыход да адукацыі й аповед пра тысячагадовую супольную гісторыю габрэяў і палякаў».

Журы ацэньвала каля паўсотні эўрапейскіх музэяў. POLIN скарыў іх арыгінальным і крэатыўным падыходам да знаёмства наведнікаў зь гісторыяй і культурай польскіх габрэяў.

Статуэтку The Egg (Яйка) падчас урачыстай цырымоніі ўзнагароджаньня ляўрэатаў конкурсу атрымаў дырэктар Музэя гісторыі польскіх габрэяў Дарыюш Стола. Паводле дырэктара музэя, гэта сыгнал для людзей ва ўсёй Эўропе, што варта наведаць POLIN у Варшаве:

Мы гэтым вельмі ганарымся, бо гэта галоўная прэмія для музэяў у Эўропе. Канкурэнцыя была вельмі жорсткая. За званьне ляўрэата змагалася 49 музэйных установаў. Гэта цудоўныя музэі. Але атрымалі прэмію мы.

Журы ў сваім рашэньні падкрэсьлівае, што Музэй гісторыі польскіх габрэяў распавядае пра складаныя тэмы ў духу ўзаемнай павагі й разуменьня з выкарыстаньнем інавацыйных тэхналёгій.

POLIN прапануе наведнікам багатую адукацыйную й культурную праграму, шматлікія імпрэзы для вельмі шырокай і разнастанай аўдыторыі. З гэтым пагаджаюцца й самі наведнікі.

У сёлетнім конкурсе, разам з Музэем гісторыі польскіх габрэяў POLIN, за званьне найлепшай музэйнай установы Эўропы змагалася 49 кандыдатаў з 24 краін.

Конкурс за званьне Эўрапейскага музэю году быў заснаваны пад патранажам Эўракамісіі ў 1997 годзе, каб папулярызаваць найлепшыя дасягненьні эўрапейскіх музэяў і заахвочваць іх адкрывацца на інавацыі.

Музэй гісторыі польскіх габрэяў працуе трэці год. Гэта адзін з самых сучасных музэяў сьвету. Традыцыйная музэйная справа спалучаецца ў ім з сучаснай адукацыяй. Падобных устаноў на сьвеце ёсьць некалькі: Музэй Галакосту ў Вашынгтоне, Яд Вашэм у Тэль-Авіве й Габрэйскі музэй у Бэрліне.

Да вайны ў Польшчы жыло каля 3,3 млн. габрэяў, гэта было каля 10% насельніцтва краіны.

Інтэрактыўныя экспазыцыя распавядае пра тысячагадовую гісторыю габрэяў на польскіх землях – ад першых пасяленцаў да сёньняшняга дня. Наведнікі выставы змогуць пашпацыраваць па даваеннай габрэйскай вуліцы, пабываюць у габрэйскім раёне Кракава Казімежы, а таксама на рынку мястэчка з XVII ст.

Экспазыцыя пачынаецца ў магічным Лесе, дзе гучыць легенда аб першых габрэях на польскіх землях. Галерэя «Першая сустрэча» распавядае пра часы Сярэднявечча. Наступная частка экспазыцыі Paradisus Iudaeorum распавядае пра XVI ст., якое было пэрыядам найбуйнейшага росквіту габрэйскай навукі й культуры. Чарговыя галерэі знаёмяць са штодзённым жыцьцём габрэйскага мястэчка, міжваенным пэрыядам, Галакостам і пасьляваеннымі гадамі.

Архітэктура музэю ўражвае. Яго збудавалі паводле праекту фінскага архітэктара Райнэр Махламакі (Rainer Mahlamäki). Ён злучыў у будынку спэктакулярнасьць і практычнасьць. Звонку музэй выглядае як неабчэсаны камень са шклянымі панэлямі. Унутры музэю пануе незвычайны дынамізм: хвалістыя сьцены, мост, які ўзносіцца над пагоркам і выконвае функцыю злучніка. Будынак знаходзіцца пасярод былога варшаўскага гета, побач з помнікам Героям гета.

Будова музэю каштавала 300 млн. злотых. Гэта сродкі польскай дзяржавы й замежных ахвярадаўцаў.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты9

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве патануў 18‑гадовы хлопец1

Ноччу адбылася наймаштабнейшая балістычная атака на Кіеў4

Тры нафтабазы, папярэдне, гараць у Стаўрапалі і яго ваколіцах пасля ўкраінскай начной атакі2

Медсястра Гомельскага кардыяцэнтра не ўтрымала машыну на дарозе — яе бацька-пасажыр загінуў

Ад каравая ў Расіі да кайданкоў у Маямі: за сэксуальны гвалт арыштаваныя скандальныя браты Тэйт1

Чаму многія людзі не любяць есці насякомых: ДНК дала адказ, які сягае на 9000 гадоў у мінулае4

Вогненны матч за трэцяе месца: каманды забілі дзесяць мячоў11

Зяленскі правёў кансультацыі з камандзірамі карпусоў і доўга размаўляў з Фёдаравым. Фёдараў: Дыялог ёсць, веру, што ўсё ўдасца1

У 100 гадоў памерла дачка жанчыны, якая нібыта вышыла арнамент для сцяга БССР. А бацька яе загінуў падчас сталінскіх рэпрэсій2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты9

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць