Навука і тэхналогіі22

Выраблены самы трывалы матэрыял у свеце

Аўстрыйскія даследчыкі наладзілі вытворчасць экзатычнай формы вугляроду — карбіну, які ў 40 разоў перавышае па трываласці алмаз.

Выява: Lei Shi / University of Viena

Уласцівасці карбіну навукоўцы разлічылі яшчэ некалькі гадоў таму і высветлілі, што па трываласці ён пераўзыходзіць усе вядомыя людзям матэрыялы. Аднак вытворчасць яго была звязаная з сур'ёзнымі цяжкасцямі: карбін уяўляе сабой доўгі ланцужок атамаў вугляроду. Фактычна ён разбураецца адразу па меры вырабу.

Каб абысці гэтую праблему, фізікі з Венскага ўніверсітэта паклалі адзін пласт графену на іншы і скруцілі іх у свайго роду «тэрмас». Ужо ўнутры гэтага ахоўнага пакрыцця навукоўцы сінтэзавалі карбін — ланцужок з 6400 атамаў (папярэдні рэкорд —100 атамаў). Фізікі не толькі дамагліся стабільнай формы, але і высветлілі, што электрычныя ўласцівасці карбіну залежаць ад працягласці ланцужка.

Аднак застаецца незразумелым, як атрымаць карбін з графенавага «тэрмаса», не пашкодзіўшы яго. Пакуль даследчыкам застаецца працягваць вывучаць новы матэрыял, карыстаючыся адноснай стабільнасцю яго ланцужкоў.

Карбін з'яўляецца адной з найменш вывучаных алатропных мадыфікацый вугляроду. Упершыню пра магчымасць яго існавання стала вядома з прац савецкіх хімікаў Коршака, Сладкова, Касатачкіна і Кудраўцава.

Даследаванне з апісаннем метаду атрымання рэчыва было апублікаванае ў 1967 годзе ў часопісе «Даклады акадэміі навук СССР» і атрымала шырокую вядомасць на радзіме. У 1982 годзе ў Science вынікі савецкіх хімікаў былі пастаўленыя пад сумнеў: аказалася, што сігнал, які прыпісваецца карбіну, мог быць атрыманы з-за прымешак сілікатаў. У далейшым сігналы, якія адпавядаюць карбіну, былі выяўленыя ў міжзоркавай прасторы і ў некаторых зямных вугляродных матэрыялах.

Існаванне доўгіх малекул карбіну да гэтага часу з'яўляецца спрэчным, аднак кароткія ланцугі (-C≡C-) n (іх называюць поліінамі) добра вядомыя. У 2010 годзе з выкарыстаннем спецыяльных ахоўных груп было сінтэзаванае злучэнне з 44 атамамі вугляроду ў такім ланцугу.

Каментары2

«Яму па начах сніліся людзі, якіх ён пасадзіў». Сталі вядомыя новыя дэталі апошніх дзён жыцця сына Ярмошынай

«Яму па начах сніліся людзі, якіх ён пасадзіў». Сталі вядомыя новыя дэталі апошніх дзён жыцця сына Ярмошынай

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША вымусілі Кітай закрыць свае буйныя порты для расійскага «ценявога флоту»2

Гайдукевіч заклікаў не дапускаць да выбараў «здраднікаў» і «пятую калону»6

«Чорны» археолаг заявіў, што гэта ён знайшоў скарб вялікіх князёў у Кафедральным саборы — скандал у Вільні5

Меркаваны біёграф Ілана Маска лічыць, што мільярдэр уяўляе небяспеку для ўсяго свету8

МЗС Польшчы збіраецца ўзмацніць правілы выдачы віз

Трамп апублікаваў карту з Канадай, далучанай да ЗША23

У Энгельсе Саратаўскай вобласці пасля атакі беспілотнікаў адбыўся моцны пажар

Беларусь нарасціла вайсковую прысутнасць на ўкраінскай мяжы

Былы адказны за ахову ўсіх пасольстваў на тэрыторыі Беларусі атрымаў крымінальны тэрмін — але з нюансам4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яму па начах сніліся людзі, якіх ён пасадзіў». Сталі вядомыя новыя дэталі апошніх дзён жыцця сына Ярмошынай

«Яму па начах сніліся людзі, якіх ён пасадзіў». Сталі вядомыя новыя дэталі апошніх дзён жыцця сына Ярмошынай

Галоўнае
Усе навіны →