Грамадства44

Летась у Беларусі было адлоўлена 69 тысяч бяздомных жывёл

Летась у Беларусі было адлоўлена 69 тысяч бяздомных жывёл, паведаміла кансультант упраўлення жыллёвай гаспадаркі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віялета Андрыянава 18 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Пры гэтым яна не змагла адказаць на пытанне, якая частка з гэтых жывёл засталася ў жывых і была перададзеная новым уладальнікам. «Калі ёсць магчымасць, ніхто [жывёл] не знішчае. Паверце, гэта не самыя жорсткія людзі, напэўна, наадварот, чуллівыя — тыя, хто працуе і спрабуе нешта рабіць і неяк абараніць гэтых жывёл», — сказала Андрыянава.

Паводле слоў дырэктара дзяржпрадпрыемства «Фаўна горада» Тамары Царыкоўскай, у Мінску ў 2015 годзе было адлоўлена каля 4 тысяч жывёл, з якіх каля 3 тысяч знайшлі новы дом. «Прычым цяпер няма абмежаванняў, і ў нас ёсць жывёлы, якія чакаюць новых уладальнікаў і месяцы, і два», — зазначыла яна.

Як патлумачыла Царыкоўская, цяпер у палажэнні аб парадку адлову і ўтрымання безнаглядных жывёл вызначана, што на працягу пяці дзён пасля паступлення сабак або катоў у пункт часовага ўтрымання вядзецца пошук іх старых уладальнікаў, пасля чаго жывёлы пераходзяць ва ўласнасць пункта, і іх могуць аддаць новым уладальнікам або ўсыпіць. Законапраект «Аб абыходжанні з жывёламі», што распрацоўваецца ў Беларусі, павялічвае гэты тэрмін да 14 дзён. У гэты перыяд жывёлу можа забраць новы ўладальнік, але, калі аб'явіцца першапачатковы гаспадар сабакі ці ката, ён абавязаны будзе вярнуць гадаванца.

Варта адзначыць, што пункты часовага ўтрымання жывёл ёсць не ва ўсіх беларускіх гарадах, і зоаабаронцы неаднаразова звярталі ўвагу на той факт, што ў рэгіёнах бяздомныя і згубленыя жывёлы часцяком знішчаюцца на месцы, прычым не заўсёды гуманнымі спосабамі. Законапраект «Аб абыходжанні з жывёламі» прадугледжвае стварэнне такіх пунктаў у раённых цэнтрах, а пры неабходнасці — і ў больш дробных населеных пунктах.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»53

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

Новая спадарожніца Лукашэнкі — фіналістка конкурсу прыгажосці «Міс БРІКС» Алія39

Блогер паскардзіўся ў тыктоку на якасць малака — яго судзілі4

У Добрушы замежнік забіў цяжарную жонку і каля яе трупа згвалціў падчарку15

Белавежская пушча патлумачыла, чаму перанесла тэхнарэйв1

Зноў чакаюцца замаразкі, дажджы і пахаладанне1

Apple рыхтуе ўльтрабюджэтны Mac Neo з чыпам ад айфона за 299 даляраў

Велізарны збор на супердарагія лекі для Ксюшы з дзіцячага дома закрыты!4

Ваенкар Аляксей Зямцоў жывы — Shot6

Пакуль Іран і ЗША вядуць перамовы, Кітай блакуе яшчэ адзін важны марскі шлях3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»53

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць