Здарэнні2424

У Латвіі агрэсіўны бабёр узяў у палон мужчыну

У сярэдзіне красавіка ў латвійскім Даўгаўпілсе бабёр напаў на чалавека. Тое, што адбылося ў той дзень, нагадвае жудасны трылер.

13 красавіка прыкладна а гадзіне ночы мужчына па імені Сяргей вяртаўся дадому пасля сустрэчы з сябрамі. Раптам ён убачыў, як проста на яго бяжыць бабёр.

Мужчына паспрабаваў адпудзіць яго, але «кыш-кыш» жывёлу не спыніла, і яна ўчапілася ў левую нагу. Пачалася бойка: Сяргей адкінуў бабра і паспрабаваў яго ўдарыць. Бабёр не здаваўся і змог паваліць мужчыну на зямлю.

Пасля гэтага жывёла не стала дабіваць чалавека, а ўзяла яго ў палон.

Пакуль Сяргей ляжаў на зямлі, бабёр яго не чапаў і проста сядзеў побач, але ўгрызаўся ў нагу кожны раз, калі мужчына спрабаваў падняцца.

Лежачы на зямлі, Сяргей патэлефанаваў у службу выратавання, але там не паверылі ў гісторыю з нападам бабра і паклалі слухаўку.

Тады мужчына датэлефанаваўся да свайго сябра — той таксама спачатку не паверыў у яго аповед, але пагадзіўся прыехаць.

Але яго па шляху спыніла дарожная паліцыя. Калі ён распавёў, што імчыцца ратаваць таварыша ад бабра, паліцэйскія папрасілі яго падзьмуць у трубачку.

Пераканаўшыся, што сябра Сяргея цвярозы, паліцыянты паехалі разам з ім і выратавалі чалавека, выклікаўшы хуткую. Мужчыну зашылі нагу і прызначылі курс уколаў, наступаць на левую нагу ён пакуль не можа.

У службе выратавання заявілі, што званка ад Сяргея не паступала. Па словах прадстаўніка пажарна-выратавальнай службы, зафіксаванае толькі тэлефанаванне ад паліцэйскіх. Пасля гэтага на месца здарэння выехалі ратавальнікі, знайшлі бабра і выпусцілі яго ў нейкі вадаём.

Дырэктар Латгальскага заасада, біёлаг Міхаіл Пупіньш папярэдзіў: бабры — не такія мілыя, як здаюцца. Гэта жывёлы вагой да 40 кілаграмаў з вострымі зубамі, якія не любяць, калі іх чапаюць або на іх шляху аказваецца перашкода.

Па словах Пупіньша, пры сустрэчы з бабром трэба ўцякаць:

«Бабёр досыць хутка бегае, але на доўгай дыстанцыі вашыя шанцы ўзрастаюць. Прычым ўцякаць лепш пятляючы, спрабуючы заблытаць яго і схавацца з вачэй. Ускараскацца на дрэва — таксама добры варыянт. Бабёр не есць людзей. Яго ежа — дрэвы. Так што ў яго не спрацуе ў галаве сцэнар «перагрызці ствол дрэва, на якім сядзіць чалавек, каб здабыць чалавека».

Каментары24

Цяпер чытаюць

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай36

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Усе навіны →
Усе навіны

Ліса пасялілася на самым даху будынка ў Глыбокім3

Мяняецца характар надвор'я. Уночы мінус 20°С ужо не будзе1

У Беларусі плануюць забараніць аборты ў прыватных медцэнтрах44

Беларуса, які кінуў дзіця галавой аб падлогу ў «Шарамеццева», прызналі неадэкватным2

У Навагрудку каторую ноч фіксуецца незвычайная з'ява5

Яшчэ дзве беларускія фрыстайлісткі выступяць на Алімпіядзе. Склад беларускай дэлегацыі ў Італіі выключна жаночы

Рагачоўская ці глыбоцкая, калдуны ці дранікі, Гродна ці Брэст? Арына Сабаленка адказала на прынцыповыя для беларуса пытанні16

Удава з Індыі кажа, што трапіла ў бяду ў Беларусі і яе трымаюць у нейкім кароўніку12

У парку жывёл ля Баранавічаў можна паабдымацца з капібарай за 100 рублёў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай36

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць