Усяго патроху2626

У Глыбокім у сквер Перамогі прыцягнулі яшчэ адзін БТР, а ў дадатак – яшчэ і гармату

У скверы Перамогі, што ў цэнтры Глыбокага (Віцебская вобласць), пахаваныя савецкія жаўнеры, якія палеглі ў пачатку ліпеня 1944 года за вызваленне Глыбокага. Да сярэдзіны 1990-х тут стаялі дзве бетонныя скульптуры: статуя жанчыны з вянком, і статуя жаўнера са сцягам у каленяў. Кампазіцыя ўяўляла смутак па загінулых. Так! Тут, насамрэч – могілкі.

Гадоў пятнаццаць таму бетонныя статуі знеслі… Пачалася мілітарызацыя сквера. Паставілі бронзавых: жаўнера з вінтоўкай і партызана з ППШ. Неўзабаве, побач злева, з’явіўся бронзавы аўганец з АКМ. Гэта памяць аб глыбоцкіх мальцах, якія загінулі далёка ад радзімы.

Але мілітарызацыя гэтага сквера не скончылася. Гады тры таму паставілі ў скверы БМД (баявую машыну дэсанта). Пакуль усе доўга гадалі – блага гэта, ці добра, ужо прывыклі. Як сто гадоў стаяла!

Аднак, цяпер, 29 красавіка, да Дня Перамогі, арсенал сквера дадаўся яшчэ двумя новымі рарытэтамі – БТРам і гарматай. Праўда, у адрозненне ад БМД, які дулам павернуты на захад, гэты БТР дулам – на усход.

Новае папаўненне – блага, ці добра? Народ жа ў першы дзень ацаніў – прыходзяць, нават сем’мі, робяць сэлфі. Магчыма ацэняць і турысты, якія сюды часта заязджаюць. Для поўнай калекцыі, напэўна, не хапае бронецягніка! Жарт! Месца тут яму мала…

Каментары26

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі11

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Усе навіны →
Усе навіны

Рэгбістку Марыю Шакура, якая была капітанам зборнай Беларусі, асудзілі па палітычнай крыміналцы6

У суседніх краінах падаражэў бензін. Ці будзе падаражанне ў Беларусі?1

Уладзімір Макей заўсёды браў на працу ссабойкі і казаў, што ў доме павінна пахнуць свежапрыгатаванай ежай9

Латыш пражыў 15 гадоў у Англіі і раптам пераехаў у глухую беларускую вёску. Цяпер трымае гусей і бажыцца, што шчаслівы21

Затрыманыя ў Будапешце інкасатарскія машыны ўкраінскага Ашчадбанка знаходзяцца на тэрыторыі Антытэрарыстычнага цэнтра Венгрыі4

«Страйк пакупнікоў». Чалы спрагназаваў зніжэнне цэнаў на кватэры6

Будаўніцтва трэцяй чаргі Зялёналужскай лініі метро: што ўжо зроблена і што яшчэ наперадзе1

Іран цалкам гатовы да «зацяжной вайны»7

У Будапешце затрымалі сем супрацоўнікаў украінскага Ашчадбанка з дзясяткамі мільёнаў даляраў35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі11

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць