Грамадства2020

Прафесар Акадэміі МУС: У Беларусі неабходна прыняць дзяржаўную праграму падтрымкі беларускай мовы

У Беларусі наспеў час прыняць дзяржаўную праграму падтрымкі беларускай мовы, заявіла прафесар кафедры беларускай і замежных моў Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Валянціна Мароз, выступаючы на I Міжнародным навуковым кангрэсе беларускай культуры ў Нацыянальнай акадэміі навук.

«За сваю гісторыю беларуская мова прайшла шлях ад гаворак крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў праз перыяды мовы народнасцяў у Вялікім Княстве Літоўскім і нацыянальнага адраджэння ў XIX—XX стагоддзях, дасягнуўшы найвышэйшай ступені свайго развіцця — нацыянальнай мовы», — нагадала яна. Мароз падкрэсліла, што сёння «ва ўсіх сферах, у тым ліку ў сілавых структурах, беларуская мова разглядаецца як фактар абароны і забеспячэння нацыянальнага суверэнітэту».

Ад пачатку 1990-х гадоў у дзяржаве рабіліся розныя захады па рэгуляванні моўнага пытання, пачынаючы ад абвяшчэння беларускай мовы адзінай дзяржаўнай, да рэферэндуму, які надаў рускай мове роўны статус з беларускай, і шэрагу паправак у моўнае заканадаўства.

«Відавочна, што назапашаныя праблемныя пытанні ў практыцы выкарыстання дзвюх моў за апошнія 20 гадоў не могуць быць вычарпаныя асобнымі нават істотнымі папраўкамі ў заканадаўстве, — адзначыла Мароз. — Прававое рэгуляванне і ўнясенне паправак у заканадаўчыя дакументы павінны быць падмацаваны адпаведнай дзяржаўнай праграмай падтрымкі беларускай нацыянальнай дзяржаўнай мовы».

Прафесар Акадэміі МУС нагадала, што адразу пасля прыняцця ў 1990 годзе Закона «Аб мовах ў Беларускай ССР», які вызначыў беларускую адзінай дзяржаўнай мовай, была прынятая дзяржпраграма, якая рэгулявала паэтапны пераход усіх сфер, пачынаючы з адукацыйнай, на беларускую мову. «Для кожнай сферы там пазначаўся пэўны тэрмін — на справавую сферу адводзіліся тры гады, на дашкольнае навучанне і сферу адміністрацыі — пяць гадоў, на адукацыйную сістэму — дзесяць гадоў. Мы добра помнім, што гэты працэс пераходу ўсіх сфер дзяржаўнага рэгулявання сапраўды быў рэальным», — зазначыла яна.

«Сёння мы таксама на тым этапе, калі патрэбныя рэальныя меры, якія б маглі прывесці да пэўнай роўніцы сістэму двухмоўя ў законе і Канстытуцыі, каб кожны ведаў, як і дзе ён не проста мае права, але і павінен карыстацца беларускай моваю. У гэтай сітуацыі асаблівую ўвагу трэба надаваць сістэме адукацыі, бо выхаванне і навучанне беларусаў мусіць даваць магчымасць сапраўды засвойваць ўсю сістэму нацыянальных каштоўнасцей, гістарычную памяць на нацыянальнай мове. А ва ўмовах двухмоўя гэта можна зрабіць толькі з дапамогай адпаведнай дзяржпраграмы», — дадала Мароз.

Паводле яе слоў, такая дзяржпраграма мусіць замацаваць, што ў кожнай навучальнай установе «павінна быць вызначана кола прадметаў — не меней за 50% гуманітарных і спецыяльных дысцыплін, якія б чыталіся па-беларуску».

«Мы можам прапанаваць ад імя кангрэса стварыць аўтарытэтны навуковы калектыў, які б выпрацаваў механізм рэгулявання і выкарыстання рэальнага двухмоўя ва ўсіх сферах — асобна для адміністрацыйнай, адукацыйнай, навуковай сфер і гэтак далей. Далей мы можам ініцыяваць прыняцце адпаведнай праграмы на аснове навуковых высноў камісіі», — сказала Валянціна Мароз.

Каментары20

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная5

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная

Усе навіны →
Усе навіны

У Дубаі загарэўся 67-павярховы хмарачос3

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Лукашэнка парэкамендаваў беларусам не налягаць на бульбу13

Ізраільцянам прыходзяць шпіёнскія паведамленні ад карэспандэнткі АНТ10

Усплёскі заказаў піцы каля Пентагона маглі сведчыць пра будучую атаку на Іран9

Дырэктарка дзіцячага цэнтра, дзе размаўляюць выключна на рускай, абвінавачвае чыноўнікаў і дзяржаўных журналістаў у хлусні27

Гісторыя ў ЕГУ — гэта гістфак вашай мары. Еўрапейскі дыплом з навучаннем на беларускай мове пры інтэнсіўным вывучэнні англійскай. І поўная свабода1

У выніку ўдараў Ізраіля па Іране ліквідаваныя дзевяць вядучых фізікаў-ядзершчыкаў4

Рабаванні, згвалтаванні і нават крадзеж адзення з труны: Мінск крымінальны пры Сталіне2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная5

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць