Навука і тэхналогіі2222

Футуролаг з Google назваў дату перамогі над смерцю

Галоўны футуролаг з Google Рэй Курцвэйл у нядаўнім інтэрв'ю часопісу Playboy назваў дату, калі медыцынскія тэхналогіі дазволяць амаль неабмежавана падаўжаць жыццё.

blog.ted.com

Рэй Курцвэйл вядомы сваімі працамі ў галіне футуралогіі. Ён з'яўляецца прыхільнікам канцэпцыі, згодна з якой у адзін момант тэхналагічны прагрэс стане настолькі хуткім, што чалавечы розум будзе не ў стане зразумець яго. Матэрыяльны дастатак людзям будуць забяспечваць інавацыйныя машыны, а прагрэсіўная медыцына дапаможа дасягнуць неўміручасці. Курцвэйл запэўнівае, што вышэйпералічанае чакае нас ужо да 2045 года.

Па словах навукоўца, менавіта да 2045 года небіялагічны розум дасягне ўзроўню, параўнальнага з сукупнай прадукцыйнасцю ўсяго чалавецтва. Праўда, каб зразумець логіку вызначэння даты перамогі машыны над чалавекам, неабходна азнаёміцца з працамі Курцвэйла, паколькі ў інтэрв'ю ён вырашыў не паглыбляцца ў свае даследаванні.

Цікава, што значныя змены ў жыцці сучаснага чалавека футоролог прагназуе ўжо да 2020 года. Навуковец запэўнівае, што да гэтага года чалавецтву стане даступна выкарыстанне нанаробатаў, якія возьмуць на сябе функцыі нашай імуннай сістэмы.

Курцвэйл упэўнены, што мікраскапічныя прылады можна будзе ўкараняць непасрэдна ў крывацёк, дзе яны змогуць выконваць функцыі жывых Т-клетак. Навуковец адзначыў, што нанаробаты змогуць спраўляцца з барацьбой супраць інфекцый і ракавых пухлін значна больш эфектыўна за жывыя клеткі. Футуролаг не адмаўляе, што запраграмаваныя для процідзеяння ўсім магчымым патагенам прылады можна будзе абнаўляць з дапамогай спецыяльна даступных у інтэрнэце праграм.

Нягледзячы на пераканаўчасць довадаў футуролага, яго погляды падзяляюць далёка не ўсе. Здавалася б, яны цалкам лагічныя. Аднак не варта забываць пра магчымую нелагічнасць чалавечага развіцця. Тым больш многія тэрміны неверагодных для сучаснай свядомасці чалавека прадказанняў Курцвэйла аказваюцца занадта аптымістычнымі. На думку футуролага, у 2014 годзе павінны былі з'явіцца суперкамп'ютар са штучным інтэлектам больш магутным, чым чалавечы мозг, і віртуальная рэальнасць, здольная ахапіць усе нашы органы пачуццяў паралельна. Такім чынам, людзі, якія жывуць у 2016 годзе, могуць адзначыць, што не ўсе прагнозы Рэя Курцвэйла настолькі хутка становяцца рэальнасцю.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны20

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

«Не змаглі паабедаць нідзе! Турыстычнае месца!» Беларуска не змагла нідзе ў Міры паесці30

Выкладчыцу вакалу з Гатава асудзілі за палітыку1

Беларуска зрабіла гарод у варшаўскай кватэры10

Максім Знак рэанімаваў свой тэлеграм-канал

У Мазыры матацыкліст на хуткасці збіў 25‑гадовую маці, якая ішла з каляскай па пешаходным пераходзе8

Севярынец расказаў, як улетку 2020 года на Акрэсціна супрацоўнікі ізалятара перадавалі яму сала і ваду3

Трох палякаў з прымежжа асудзілі за кантрабанду беларускіх цыгарэт. Аднаму турму, астатнім — штрафы

«Хутка». Джон Коўл адказаў на пытанне, калі прыедзе ў Мінск3

Пуцін звольніў галоўнага захавальніка крамлёўскіх таямніц. Ён нарадзіўся ў Асіповічах19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны20

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць