Эканоміка1919

Венесуэла, маштабны крызіс: заводы бастуюць, Мадура пагражае іх захопам

Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура прыгразіў непрацуючым з-за забастоўкі заводам захопам, а іх уладальнікам — турмой.

«Мы павінны прыняць усе меры для аднаўлення вытворчага патэнцыялу, які быў паралізаваны буржуазіяй», — заявіў Мадура на мітынгу ў Каракасе.

Ён таксама распарадзіўся правесці вайсковыя вучэнні на мяжы з Калумбіяй, пасля таго як прэзідэнт гэтай краіны Мануэль Сантас заклікаў да абароны апазіцыйных партый Венесуэлы.

Тым часам прыхільнікі апазіцыі праводзяць акцыі пратэсту ў Каракасе, патрабуючы адстаўкі прэзідэнта.

У пятніцу Мадура абвясціў у краіне надзвычайнае становішча, патлумачыўшы гэта неабходнасцю даць адпор «агрэсіі Захаду», якая, на яго думку, вінаватая ў праблемах Венесуэлы. Пры гэтым сама пастанова пакуль не была нідзе апублікаваная.

Гэта рашэнне было прынята, у прыватнасці, пасля таго, як найбуйнейшы ў краіне вытворца напояў і прадуктаў харчавання Polar Group прыпыніў вытворчасць піва з 30 красавіка, заявіўшы, што некампетэнтнасць улад зрабіла немагчымым імпарт ячменю. Уладальнік кампаніі Ларэнса Мендоза — заўзяты праціўнік Мадура.

Апазіцыя абвінавачвае прэзідэнта ў выкарыстанні надзвычайнага становішча, каб пазбегнуць рэферэндуму аб сваёй адстаўцы. Апазіцыянеры ўжо сабралі больш за 1,8 млн подпісаў на карысць правядзення такога рэферэндуму.

Эканамічны крызіс у Венесуэле ў апошнія гады прывёў да недахопу прадуктаў харчавання і дэфіцыту прадметаў першай неабходнасці, у прыватнасці туалетнай паперы, гіганцкіх чэргаў і эпізодаў марадзёрства.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы46

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Антон Ятусевіч1

Каля мінскай ратушы заўважылі вельмі высокі сумёт ВІДЭА

Памерлы ў Мінску мужчына не быў замецены снегам

Прэм'ерка Італіі заявіла пра неабходнасць размаўляць з Расіяй7

Найлепшы архівіст Беларусі — 2020 аднойчы данёс на суседзяў. У 2025‑м яго самога асудзілі за палітыку11

Памянялі камандуючага Сіл спецыяльных аперацый

З 2022 года Расія страціла забітымі 19 генералаў5

У Польшчы выдалі падручнік для вывучэння беларускай мовы як замежнай. Ён пасуе і для саманавучання1

НАСА пазапланава вяртае на Зямлю чатырох астранаўтаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы46

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць