Эканоміка2020

Рэкордны адток. Як за 2025 год змянілася колькасць беларусаў у Літве

Паглядзелі, як за мінулы год скарацілася колькасць беларусаў з ДНЖ у Літве.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Колькасць беларусаў у Літве працягвае скарачацца

На 1 студзеня 2025 года ў Літве налічвалася 57 511 грамадзян Беларусі з ДНЖ усіх тыпаў. За год іх колькасць скарацілася на 7 225 чалавек. На 1 студзеня 2026 года ў Літве застаецца 50 286 беларусаў з ДНЖ усіх тыпаў.

Адметна, што колькасць грамадзян Беларусі, якія маюць дазволы на жыхарства ў Літве, скарачаецца не першы год. Аднак 2025 год стаў рэкордным па адтоку беларусаў з Літвы. Для параўнання: за 2024 год беларусаў з ДНЖ у Літве стала менш на 4 656 чалавек.

Так выглядае топ-10 краін, грамадзяне якіх маюць ДНЖ у Літве. Фота: скрыншот з сайта lrv.lt

Максімум беларусаў з літоўскім дазволам на жыхарства (любых тыпаў) было на 1 красавіка 2024 года — 62 844 чалавекі. Да таго часу колькасць беларусаў у Літве з дзейнымі ДНЖ расла (для параўнання: 1 студзеня 2021 года ДНЖ у Літве мелі 23 440 беларусаў). Але пазней тэндэнцыя змянілася.

Пры гэтым крыху расце колькасць беларусаў з ПМЖ. За 2025 год іх лічба вырасла з 3 773 да 3 958 чалавек.

Варта адзначыць, што з 50 тысяч беларусаў з ДНЖ у Літве дэ-факта пражывае толькі каля паловы. Рэч у тым, што беларусы ў Літве часцей за ўсё працуюць дальнабойшчыкамі.

Так, напрыклад, на 2024 год каля 25 тысяч грамадзян Беларусі з ДНЖ у Літве працавалі кіроўцамі-міжнароднікамі. Гэта было каля 72% ад усіх працаўладкаваных беларусаў у Літве.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Амаль усе яны ў самой Літве праводзяць вельмі мала часу, бо, як правіла, выконваюць рэйсы па ўсёй Еўропе і ў Літве паміж кадэнцыямі бавяць лічаныя дні, пасля чаго на час адпачынку вяртаюцца ў Беларусь.

Агулам беларусы ў Літве паводле колькасці трымальнікаў ДНЖ саступаюць толькі ўкраінцам, якія маюць 79 868 ДНЖ у гэтай краіне. На трэцім месцы ідуць грамадзяне Расіі — 13 723 чалавекі.

На якіх падставах часцей за ўсё беларусы атрымліваюць ДНЖ у Літве?

З 50 286 беларусаў 35 335 атрымалі ДНЖ на падставе працы.

Вылучаюцца таксама спецыялісты, якія атрымалі ДНЖ на падставе высокай кваліфікацыі (Blue Card). З 5 144 замежнікаў з Blue Card у Літве 3 010 чалавек — гэта грамадзяне Беларусі.

Бізнэс-цэнтр Вільні. Фота: «Наша Ніва»

Што да ДНЖ на гуманітарных падставах, то такі на 1 студзеня 2026 года маюць 1142 беларусы. Годам раней такіх было 947 чалавек (+195).

Але гэта не азначае, што ад рэпрэсій у Літве хаваецца ўсяго 1142 грамадзяніны Беларусі. Яшчэ напрыканцы 2024 года ў каментары «Нашай Ніве» дырэктар Freedom House Vilnius Віціс Юрконіс выказваў меркаванне, што на гуманітарных падставах у Літве можа пражываць да 10 тысяч грамадзян Беларусі.

Проста большасць з іх атрымлівала звычайныя працоўныя ДНЖ або Blue Card. Адной з прычын, чаму гуманітарныя ДНЖ ад самага пачатку не карысталіся папулярнасцю, можна назваць той факт, што да змен у літоўскім заканадаўстве ДНЖ на гуманітарных падставах выдавалі толькі тэрмінам на год (з 2024 года пачалі выдаваць на 3 гады). Праз гэта многія аддавалі перавагу іншым тыпам ДНЖ, якія выдавалі адразу на 2—3 гады.

Каментары20

  • Парада землякам
    07.01.2026
    Беларусы, хто яшчэ выпадкова пазастаўся ў Летуве, тэрмінова збірайце валізкі і глядзіце іншыя краіны, дзе будаваць лёс: Польшча, ЗША і г.д. Гранты скончыліся на беларускую тэму - на беларусаў зараз там усім пляваць, толькі кашчунасы і світоюсы будуць абліваць вас лайном увесь час. А вы нават язык не высунеце, бо адразу міграцыя паставіць на ўлік вас і вашых дзяцей!
    Гэтая краіна ніколі не будзе нам сябрам, яны ўжо нават леглі пад лукашэнку. Ніколі яны не хочуць бачыць дэмакратычнай Беларусі, бо тады нашая моц проста паглыне іх у рэгіёне.
    Майце гонар - валіце адтуль!
  • Mikola Šapira
    07.01.2026
    ёсьцяка ,,навіна,, , што арда забярэ у́ йіх Вільню й Мемель
  • Лявон
    07.01.2026
    Stary Litwin, кпнешне, нацызм лепей.

Цяпер чытаюць

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек5

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Выставілі на таргі McLaren, які везлі расіяніну, але канфіскавалі праз чатыры гады судоў. Стартавы кошт уражвае6

Таксі папрасілі ў МАРГ дазволу падняць тарыфы1

Польскія ўлады апраўдалі беларуса, які падаваўся на карту побыту з пашпартам Новай Беларусі26

Зяленскі заявіў, што не збіраецца выводзіць войскі з Данбаса4

Мужчына з Віцебшчыны праз 21 год дазнаўся, што дачка не яго20

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?10

На будоўлі ў «Мінск-Свеце» буйны пажар1

У Вільні шукаюць дзяцей у беларускамоўную групу садка4

Энергетычны крызіс, выкліканы атакай на Іран, толькі пачынаецца. Ён можа стаць самым цяжкім у гісторыі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек5

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць