Свет77

Расійскія чыноўнікі патлумачылі падаражэнне «жопы» на сайце дзяржзакупак

Кошт аўтамабільнай запчасткі, найменне якой, як аказалася, не варта ўспрымаць літаральна, вырасла на 158 расійскіх рублёў з-за падзення курсу рубля.

Падраздзяленне Міністэрства аховы здароўя рэспублікі Саха-Якуція (Расія) — медыцынскі цэнтр «Рэзерв» — другі год запар паказвае ў пераліку неабходных аўтамабільных запчастак на афіцыйным сайце дзяржзакупак вельмі дзіўную дэталь.

Сярод бампераў, колаў і акумулятараў ў спісе для пастаўшчыкоў можна знайсці «жопу».

Калі ў 2015 годзе дзяржаўны заказчык ацаніў «жопу» ў 3631 расійскі рубель 70 капеек (больш за 1 млн беларускіх рублёў), то ў 2016 яна падаражэла да 3789 рублёў 60 капеек (1 млн 136 тыс. беларускіх).

Змяніўся і пастаўшчык запчастак для ўстановы, якая змяшчае тэхніку, прызначаную для ліквідацыі надзвычайных сітуацый: у 2015 годзе гэта была фірма, у 2016-м — індывідуальны прадпрымальнік.

Руская служба Бі-бі-сі адправіла запыт на электронную пошту «Рэзерву», а таксама на сайт якуцкага Міністэрства аховы здароўя. Запыт быў правераны мадэратарам і апублікаваны на сайце сярод іншых зваротаў.

Як вынікае з адказу «Рэзерву», спіс запчастак «складаўся на аснове прайса пастаўшчыкоў, і, хутчэй за ўсё, была дапушчана памылка друку».

«Цэны на запчасткі таксама устанаўліваюць пастаўшчыкі, — адзначыў дырэктар «Рэзерву» Фядот Фядотаў, — магчыма, павышэнне цаны адбылося з-за падзення курсу расійскага рубля. Дэталь пад нумарам 1383 у 2015 годзе не закуплялася».

Па законе РФ № 44 аб адзінай кантрактнай сістэме, установы і ведамствы могуць публікаваць на сайце дзяржзакупак пералік патэнцыйна неабходных запчастак для тэхнікі (паколькі немагчыма спрагназаваць, якая запчастка зламаецца на працягу года). Пасля заканчэння дзеяння кантракту аплачваюцца фактычна пастаўленыя дэталі.

Калі верыць адказу, «жопу» чыноўнікі не заказвалі, а значыць і бюджэтныя амаль 4 тыс. рублёў на яе патрачаныя не былі.

У «Рэзерве» паабяцалі ў далейшым больш уважліва правяраць прапановы пастаўшчыкоў.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 13 тысяч мінскіх выпускнікоў сабралі на «Мінск-Арэне». Слухалі Лёшу Свіка ФОТЫ6

«Не бачыла ніводнага смажанага сабакі». Беларуска расказала, як адпачыла ў В’етнаме

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава9

У Нідэрландах археолага затрымалі за ўтойванне парэшткаў д'Артаньяна2

У Дзятлаўскім раёне мужчына зладзіў прыцэльную стральбу па дарожных знаках

Зяленскі: Расія рыхтуецца ўдарыць па Украіне «Арэшнікам»8

У Германіі чалавека зноў надурылі старымі беларускімі грашыма1

Трамп заўтра вырашыць, ці працягнецца далей вайна з Іранам1

Хто загінуў у інтэрнаце ў Луганскай вобласці, куды прыляцела ўкраінская ракета? Ужо названыя імёны 18 ахвяр22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць