Улада22

Фірму Мікалая Аўтуховіча пазбавілі ліцэнзіі

Мікалай Аўтуховіч

Актывіст лічыць гэта помстай з боку чыноўнікаў з Міністэрства транспарту.

Рашэнне прызначыць прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча лідарам руху салідарнасці «Разам» было прынята на з'ездзе арганізацыі 15 траўня. А напярэдадні ён даведаўся, што яго фірму «Ніка-таксі 22222» пазбавілі ліцэнзіі, паведамляе сайт palitviazni.info.

«Чыноўнікі, магчыма, вырашылі, што Аўтуховічу час закрыць рот, — распавёў Мікалай Аўтуховіч. — Маўляў, трэба адпомсціць. А я на самай справе не раз паказваў, як непрафесійна працуюць транспартнікі. Тыя раззлаваліся, даслалі праверку, і, як следства, — пазбавілі ліцэнзіі. Гэта помста!»

«Я не адразу пагадзіўся ўзначаліць рух, але, у рэшце рэшт, мяне пераканалі гэта зрабіць, — распавядае Мікалай аб сваёй новай пасадзе. — Хоць адказнасць, безумоўна, вялікая, разумею гэта. Але я адказны чалавек, і калі бяруся за нейкае справу, то стараюся рабіць яе сумленна. Таму што не люблю кідацца пустымі словамі і не хачу губляць той аўтарытэт, які зарабіў за сваё жыццё».

Па словах Мікалая Аўтуховіча, яго бізнэс у Ваўкавыску не стане перашкодай для працы ў руху па той простай прычыне, што на днях фірму пазбавілі ліцэнзіі.

«У мінулую пятніцу на фірму патэлефанавалі і паведамілі, што ў нас забралі ліцэнзію, — распавядае ён. — Папярэдзілі, што працаваць яшчэ зможам два тыдні. А ліцэнзіі пазбавілі толькі за тое, што адзін з нашых работнікаў своечасова не змог прайсці тэхагляд. Дарэчы, за гэтае парушэнне мы яшчэ ў снежні мінулага года атрымалі пакаранні — тады абласны гаспадарчы суд Горадні пакараў нас штрафам, які мы аплацілі. Дарэчы, гэта было першае парушэнне, і нас маглі проста папярэдзіць. А цяпер як мінімум 25 чалавек акажуцца без працы. і ў кожнага ёсць сем'і, хтосьці ўзяў крэдыты… А знайсці працу ў раённым цэнтры — практычна немагчыма».

Аўтуховіч лічыць, што абскардзіць гэтае рашэнне транспартнікаў не мае сэнсу.

«Нас цэлы год білі ні за што, чапляліся да кожнай дробязі, — працягвае суразмоўца. - На нядаўняй сустрэчы з міністрам транспарту я распавёў аб сітуацыі, якая склалася. У нас цэлы стос дакументаў, якія збіраемся перадаць у пракуратуру. Там папахвае перавышэннем службовых паўнамоцтваў і незаконнай перашкодай прадпрымальніцтву. І дзяржава таксама губляе. Зараз, напрыклад, мы не будзем кожны дзень купляць 200 літраў дызельнага паліва, запчасткі, не будзем плаціць падаткі. Чыноўнікі гэтага не разумеюць». Былы палітвязень кажа, што цяпер, без асноўнага месца працы, сканцэнтруецца на справах руху салідарнасці «Разам».

«Я без працы не застануся, — дадае ён. — Але шкада тых людзей, якія працавалі на фірме, якіх дзяржава ўзяла і выкінула на вуліцу».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў9

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнт Літвы падрабязна расказаў, як атрымаў траўму5

Затрымалі 27‑гадовую пінчанку, якая вербавала дзяўчат для інтым-паслуг за мяжой

KFC запусціла лінейку беларускіх страў5

Кітай запатрабаваў ад Ірана не перашкаджаць пастаўкам катарскага звадкаванага прыроднага газу4

Жыхар Маладзечна вёз у электрычцы баявую гранату, а потым паставіў яе на паліцу ў інтэрнаце

У Свіслачы знайшлі цела мужчыны. Ім аказаўся зніклы ў канцы снежня Павел Калашнікаў1

Ціхан Чарнякевіч: Рэальнасць стала такой абсурднай, што хочацца запісаць яе, пакуль не знікла1

Міхаіла Баразну знялі з пасады рэктара Акадэміі мастацтваў

«І я пацалую табе руку, калі будуць курчыцца Фукуяма, Леві і Кісінджэр». Як Азаронак фліртаваў з Дугінай21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў9

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць