Улада1111

Лукашэнка: Папу Рымскаму час прыехаць у Беларусь і сустрэцца з Патрыярхам на беларускай зямлі

Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка пасля сустрэчы з пантыфікам Францішкам, якая адбылася ў Ватыкане.

president.gov.by

«Я выказаў думку, што пантыфіку пара прыехаць у Беларусь і разам з нашым Патрыярхам сустрэцца з нашымі жыхарамі. Упэўнены, што там будзе не адзін мільён чалавек, якія б хацелі бачыць гэта поціск рукі не ў далёкай Кубе ў аэрапорце, а на зямлі, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы і якую, дзякуй богу, не закранулі тыя катаклізмы (і пантыфік гэта таксама падкрэсліў), якія адбыліся ў постсавецкіх рэспубліках і краінах Усходняй Еўропы пасля распаду СССР», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Усё ў руках Госпада. Калі ён дабраславіць, то нашы вышэйшыя іерархіі каталіцкай і праваслаўнай цэркваў сустрэнуцца на беларускай зямлі. Думаю, што запросяць туды і прадстаўнікоў мусульманскага свету, і юдэяў, і іншых канфесій», - сказаў прэзідэнт.

Паводле яго слоў, многія святары ў якасці самага святога поваду такой сустрэчы прапануюць аддаць даніну памяці загінулым у Першай і Другой сусветных войнах. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэта мерапрыемства, напрыклад, можна было б прымеркаваць да будаўніцтва храмаў або капліц розных канфесій альбо да закладкі каменя ў іх будаўніцтва. У якасці месца Аляксандр Лукашэнка прапанаваў раён мемарыяльнага комплексу «Трасцянец», дзе ў гады вайны былі спалены многія тысячы мірных жыхароў самых розных нацыянальнасцей і веравызнанняў.

Апытанка

Каментары11

Цяпер чытаюць

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Біл Гейтс расказаў падрабязнасці пра сваіх расійскіх палюбоўніц1

У Добрушы грузавік урэзаўся ў хату і амаль яе знёс

З'явіўся сусветны рэйтынг вытворцаў піва. На якім месцы Беларусь?4

Зяленскі зацвердзіў 40‑дзённую аперацыю па змушэнні Расіі да міру14

Іван з Ваўкавыска пайшоў на вайну, каб не сядзець у расійскай турме. Ён не думаў, што «там проста жах»4

Прызначылі новага намесніка начальніка Генштаба1

Пасля выдалення з App Store акцыі расійскага VK рухнулі да гістарычнага мінімуму4

У Францыі на фоне рэкорднай спёкі спыняюць атамныя рэактары3

Гучна анансаваны Рыжанковым баскетбольны клуб «Шахцёр» збанкрутаваў праз два гады пасля заснавання

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць