Грамадства1111

Дзе ў Беларусі найменш размаўляюць па-руску — цікавыя лічбы

Аграгарадок Ручаёўка знаходзіцца на сярэдзіне дарогі паміж Лоевам і Брагінам, гэта паўднёва-ўсходні край Беларусі. Паводле перапісу-2009, мясцовы сельсавет з’яўляецца самым беларускамоўным у краіне. Ручаёўкаўскія перапісчыкі занатавалі, што з 669 жыхароў дома па-руску размаўляюць двое, яшчэ двое на трасянцы. А ўсе астатнія — 99,4%! — па-беларуску.

Помнік літары «ў» у Полацку.

«Наша Ніва» прааналізавала поўныя лінгвістычныя вынікі перапісу насельніцтва-2009.

Тут размаўляюць толькі па-беларуску

Таксама 99% беларускамоўных зафіксаваныя ў Акцябрскім сельсавеце Клічаўскага раёна (цяпер ліквідаваны, яго тэрыторыя размеркавана паміж суседнімі сельсаветамі) і вёсцы Букча Лельчыцкага раёна.

Сельсаветы з такімі высокімі паказчыкамі раскіданыя па ўсёй Беларусі — 98% сустракаюцца пад Глыбокім, Ашмянамі, Ганцавічамі, Мастамі, Столінам, Дзятлавам, Драгічынам, Быхавам…

З раёнаў у цэлым самымі беларускамоўнымі можна лічыць Клецкі (85,5%) і Іўеўскі раёны (84,2%). Цікава, што і той, і другі — месцы масавага рассялення беларускіх татараў. Але прычына беларускамоўнасці, вядома ў іншым: яны аддаленыя ад вялікіх гарадоў, якія ў савецкі час былі цэнтрамі русіфікацыі.

Чытайце таксама: Топ-10 самых беларускамоўных гарадоў і мястэчак краіны + КАРТА

Розныя падыходы

Падчас апошняга перапісу колькасць тых, хто размаўляе дома па-беларуску, склала 23,4%. Гэта драматычнае падзенне з 37% у 1999 годзе. У буйных гарадах лічба ніжэй, у вёсках — вышэй.

Зразумела, што выніковыя лічбы шмат у чым залежалі ад падыходаў перапісчыка. У адным з сельсаветаў Мастоўскага раёна 96% дома размаўляюць ні па-руску, ні па-беларуску, ні-польску. А як тады? Відаць, перапісчыкі вырашылі ўзаконіць трасянку.

Рускамоўныя максімумы

Пад Добрушам у Дзям’янкаўскім сельсавеце дома па-беларуску размаўляе толькі… 1 чалавек. А 98% — па-руску. Праўда, гэты анамальны сельсавет цяпер ліквідаваны.

Рэкардсменам па рускасці стала мястэчка Сураж пад Віцебскам. Тут зафіксаваны максімум — 99% жыхароў запісаныя як рускамоўныя. Падобная лічба — 96,3% — у суседнім мястэчку Руба.

А вось самыя рускамоўныя гарады на заходняй мяжы — Высокае (96%) і Камянец (95%)… У вёсках таго рэгіёна, паводле перапісу, часцяком гучыць украінская мова, але ў гарадах яна знікае.

Ні для каго не сакрэт, што ў абласных цэнтрах надзвычай высокі ўзровень рускамоўнасці:

Брэст (3% па-беларуску — 94% па-руску)

Віцебск (3% — 92%)

Гомель (4% — 92%)

Магілёў (6% — 88%)

Гродна (7% — 88%)

Мінск (6% — 82%).

Этнічныя меншасці русіфікаваліся

Няхай не здзіўляе, што ў абласных цэнтрах сукупныя лічбы рускай і беларускай мовы не дацягваюць да 100%. Некалькі працэнтаў жыхароў насуперак правілам называлі адразу некалькі моваў, і гэтыя галасы залічваліся ў асобную калонку.

Колькасць тых, хто размаўляе на польскай, украінскай і іншых мовах этнічных меншасцяў, мінімальная — агулам каля 10 тысяч чалавек.

Украінскай карыстаюцца дома 6200 чалавек. Яны сканцэнтраваныя ў Жабінкаўскім і Маларыцкім раёнах, а таксама каля Белавежскай пушчы. Сельсавет-рэкардсмен быў ліквідаваны, таму лідар з ацалелых — памежны Хаціслаўскі сельсавет пад Маларытай (4,2% тых, хто размаўляў па-ўкраінску).

Па-польску размаўлялі дома 4200 чалавек, роўна палова з якіх — на тэрыторыі Гродзенскага раёна. Прымежны Сапоцкін — месца з максімальнай канцэнтрацыяй польскай мовы. 38% жыхароў тут заявілі, што размаўляюць на мове Мілаша.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Усе навіны →
Усе навіны

Замест металадахоўкі — дубовая драніца. У цэнтры Віцебска на месцы міліцыі адкрылася кавярня ў бездакорна адноўленым 200‑гадовым будынку10

«Людзі дамовіліся ў адзін час выйсці ў лакальныя ўчасткі і біць усіх актывістаў». Ігар Лосік расказаў пра бунт у Наваполацкай калоніі8

Турэцкага губернатара звольнілі за веласіпедныя легінсы ў абліпку13

Галкіпер Каба-Вэрдэ Вазінья, што стаў легендай чэмпіянату свету, знайшоў сабе новы клуб

Ратавальнікі патушылі пажар на «Інтэграле»

Галоўны пракурор Міжнароднага крымінальнага суда Карым Хан адхілены ад пасады праз абвінавачанні ў сэксуальных дамаганнях3

З букіністычных крам па ўсёй Германіі масава скупляюць кнігі. У чым прычына?11

У Польшчы праз адчыненае акно ў дом залез спалоханы лось ФОТА6

Пажары каля Мадрыда выйшлі з-пад кантролю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць