Грамадства2525

«Для беларусаў» — Партыя БНФ ідзе на выбары з праграмай пра выхад з Еўразійскага саюза і падтрымку беларускай мовы

Партыя БНФ апублікавала тэкст выбарчай плятформы «Для Беларусаў!», зь якой плянуе ісьці на парлямэнцкія выбары. Партыйная выбарчая плятформа была зацьверджаная травеньскім соймам Партыі БНФ.

«Палітыка цяперашняга ўраду давяла Беларусь да глыбокага эканамічнага крызісу. Спадзяваньні на пастаянныя датацыі з Усходу, бяздумная прывязка беларускіх прадпрыемстваў да ненадзейных расейскіх рынкаў збыту, самаізаляцыя ад бліжэйшых эўрапейскіх суседзяў і ад найбольш эканамічна ды тэхналягічна разьвітых краінаў сьвету, ухіленьне ад эканамічных рэформаў і зацягваньне насьпелых захадаў па рэструктурызацыі эканомікі — усё гэта ёсьць хібным курсам дзейнай улады і таго ўраду, які быў зацьверджаны гэтым складам парлямэнту», — сьцьвярджаецца ў праграме.

Партыя БНФ лічыць, што «менавіта на дэпутатах гэтага парлямэнту, які паслухмяна ўхваляе самыя адыёзныя прапановы выканаўчай улады, ляжыць адказнасьць за эканамічны крызіс, падзеньне ўзроўню жыцьця, зьмяншэньне заробкаў, масавыя звальненьні працоўных і ліквідацыю сацыяльных гарантыяў».

У прэамбуле да дакумэнта адзначаецца, што БНФ лічыць асноўным прыярытэтам абарону нацыянальных інтарэсаў краіны: аднаўленьне і забесьпячэньне палітычнай, ваеннай, эканамічнай, энэргетычнай і інфармацыйнай незалежнасьці Беларусі, аднаўленьне дэмакратычнай сыстэмы кіраваньня і пераход да новай эканамічнай мадэлі для забесьпячэньня свабоды і дабрабыту беларускага народу.

Гэтыя тэзы раскрываюцца ў дзевятнаццаці пунктах партыйнай плятформы: адмова ад новых збораў і падаткаў, прыватызацыя дзяржмаёмасьці, падтрымка бізнэсу, выхад з Эўразійскага саюзу, адмова ад замежных вайсковых аб’ектаў, вяртаньне прыватнай уласнасьці на зямлю, дывэрсыфікацыя паставак энэргарэсурсаў, падтрымка інстытута сям’і, здаровага ладу жыцьця, абарона навакольнага асяродзьдзя, падтрымка беларускай мовы і культуры і іншыя.

«Партыйная плятформа дае нашым кандыдатам трывалае ідэалягічнае апірышча для вядзеньня кампаніі — як на этапе збору подпісаў, так і ў часе агітацыі. Для ўсіх фронтаўскіх кандыдатаў партыйная плятформа стане падмуркам для агітацыйных матэрыялаў. Натуральна, што ва ўмовах мажарытарнай сыстэмы кожны кандыдат будзе мець і лякальны палітычны парадак дня, які будзе заснаваны на мясцовых праблемах канкрэтнай акругі, будзе рабіць акцэнты на асобных пытаньнях зыходзячы з інтарэсаў мясцовых супольнасьцяў. Але асновай будзе менавіта партыйная выбарчая плятформа «Для Беларусаў!», — лічыць кіраўніцтва партыі.

Каментары25

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў7

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Усе навіны →
Усе навіны

Эстонская кампанія распрацавала наватарскую ракету-перахопнік супраць шахедаў4

Так цяпер выглядае былая Валадарка, пастаўленая на рэканструкцыю ФОТАФАКТ3

У розных раёнах Мінска з кранаў пацякла «нафта»1

«Камунарка» выпусціла аналаг «кіндараў»6

Лукашэнка хуценька далучыўся да трампаўскай Рады міру36

Ці можа таксіст адмовіцца везці пасажыра з лыжамі і санкамі? Можа, але не заўсёды

Апошнім часам Эмануэль Макрон з'яўляецца на публіцы ў цёмных акулярах. Што здарылася?10

У Кобрыне выставілі на продаж будынак сінагогі XVIII стагоддзя1

На складах найбуйнейшых сусветных вытворцаў назапасілася рэкордная колькасць алкаголю9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў7

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць