Гісторыя1111

Археолаг: Крыж Еўфрасінні Полацкай знаходзіцца ў Расеі

75 гадоў таму таямніча знікла галоўная сакральная каштоўнасць Беларусі – Крыж Святой Еўфрасінні Полацкай. Святыня згубілася падчас эвакуацыі ў Расею ў 1941 годзе.

Выказваліся розныя версіі, куды мог трапіць Крыж: ад калекцыйных збораў Ракфелераў і Морганаў да крамлёўскіх сховішчаў каштоўнасцяў.

Гісторык і археолаг Сяргей Тарасаў лічыць, што Крыж Еўфрасінні Полацкай цэлы і знаходзіцца ў Расеі ў Троіца-Сергіевай лаўры.

Па яго словах, гэта вынікае з расповеду мітрапаліта Філарэта пра пошукі Крыві Хрыстовай для Крыжа, які ствараўся паводле Крыжа Святой Еўфрасінні. Гэты расповед прагучаў у фільме Віктара Шавялевіча.

Мітрапаліт Філарэт: У Троіца-Сергіеву лаўру з дзяржаўнага музея паступіла дошчачка, у якую ўмантаваныя часцінкі розных мошчаў. У верхняй частцы гэтай дошчачкі, гляджу і вачам не веру, напісана: Кроў Госпада.

Сяргей Тарасаў: Што гэта за дашчачка, у якую ўкладзены мошчы як у Крыжы Еўфрасінні Полацкай і Кроў Хрыстова на тым самым месцы, куды ён яе потым перамясціў. Адказ, мне здаецца, навідавоку: гэтая адзіная мажлівая дошчачка – аснова сапраўднага Крыжа Еўфрасінні Полацкай 1161 года. Іншай падобнай дошчачкі ніколі не існавала.

Крыж Еўфрасінні Полацкай быў зроблены на замову полацкай князёўны майстрам Лазарам Богшам у 1161 годзе. На Крыжы ёсць надпіс, што святыня не павінна пакідаць межы Полацка, а хто гэта зробіць, на тым будзе праклён. 

Каментары11

Цяпер чытаюць

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты49

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска расказала, як у 68 гадоў пайшла гатаваць пончыкі ў амерыканскую кавярню Dunkin Donuts7

У Беластоку кліент пагражаў беларускаму таксісту з-за акцэнту. Справай зоймецца пракуратура1

Беларуска просіць чыгунку зрабіць жаночыя купэ — яна нарвалася ў дарозе на сэксуальна заклапочанага мужчыну29

Джорджа Мелоні наведае краіны Персідскага заліву для абмеркавання паставак нафты

Крама закупляла красоўкі па сем рублёў, а прадавала па 200 рублёў2

Кураняты таксама любяць, калі іх гладзяць

«Мы так затрахалі нашых заходніх партнёраў?» Прапагандысты лямантуюць пасля блакіроўкі іх каналаў у ютубе19

СМІ: Пры ўдары па танкеры расійскага «ценявога флоту» загінуў генерал ГРУ, які курыраваў дыверсіі і забойствы за мяжой2

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты49

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць