Меркаванні33

Віктар Малышчыц. Як я стаў экстрэмістам

Усім вядома, што чалавек з фотаапаратам у нашай краіне - гэта вельмі небяспечны злачынца. Можа, напрыклад, сфатаграфаваць павучка на фоне знака радыяцыі. Не смейцеся, менавіта гэты здымак быў прызнаны эстрэмісцкім у 2012 годзе! Яшчэ гэты чалавек можа сфатаграфаваць ЗАГС у Іўі (рэальная гісторыя з рэальнымі праблемамі!) ці «Вароты горада» ў Мінску (а тут ужо праблемы меў асабіста я).

Пазаўчора еду ў Прыпяцкі нацыянальны парк зрабіць некалькі здымкаў Прыпяці на досвітку. Месцы, куды я еду, агульнадаступныя, не запаведныя. Адно толькі - на ўездзе стаіць КПП, дзе трэба адзначыцца. Штодня там праязджаюць дзясяткі рыбакоў і мясцовых жыхароў - ніякіх праблем няма.

Пад'язджаю туды а 4-й раніцы. «Куды едзеце?» - стандартнае пытанне. «У Перакоп, Прыпяць ад вёскі паздымаць». Усё. Паздымаць. Экстрэміст, значыць. Шлагбаўм для мяне ўжо не адчыняецца, а мне ветліва прапануюць атрымаць пропуск у зону (не запаведную!) у адміністрацыі ў Ляскавічах, да якой 55 кіламетраў.

Еду ў Ляскавічы. Там мяне накіроўваюць у аддзел турызма, дзе шчыра здзіўляюцца маёй праблеме, бо пропуск там непатрэбны. На просьбу выпісаць хоць нейкую паперку пытаюцца, за чым я прыехаў. Пачуўшы пра фота, палохаюцца і клічуць нейкага начальніка. Той, даведаўшыся пра фота, палохаецца і шле яшчэ ад аднаго. Гэтаму таксама страшна даць дазвол на фатаграфаванне таго, што і так можна здымаць па законе, і ён робіць ход канём: дазвол толькі з блаславення генеральнага дырэктара! Ага, кожны рыбак таксама да гендырэктара ходзіць?

Дырэктар таксама здзіўляецца маім праблемам і загадвае напісаць мне дазвол на здымкі. На КПП новая змена, якая нават не спыняе мяне, а проста моўчкі падымае шлагбаўм. Я, праўда, не моцна пакрыўдзіўся, бо цяпер з той паперкай мог лезці куды заўгодна ў парку, чым адразу і скарыстаўся).

На наступны дзень еду на раку Убарць, каб паздымаць яе пойму. Там ужо памежная зона, але да мяжы больш дзясятка кіламетраў. Бяру з сабой пашпарт, квітанцыю аб аплаце пошліны - наперад! Але праблемы пачынаюцца за першым жа паваротам.

Патруль памежнікаў спыняе праверыць дакументы. З імі ўсё ў парадку, дзяжурнае пытанне: «З якой мэтай прыехалі?» «Паздымаць Убарць». Ага. Паздымаць. Падазрона пачынае разглядаець змесціва машыны і тут позірк памежніка натыкаецца на коптэр. Коптэр з фотаапаратам - гэта ўжо не экстрэмізм, гэта, блін, ужо тэрарызмам пахне. І хоць я нічога дрэннага зрабіць не паспеў, сержант вырашае пракансультавацца з базай, перш чым мяне адпусціць.

На базе, пачуўшы словы «фота» і «коптэр», таксама палохаюцца і вырашаюць пракансультавацца ў калег. А тыя, баючыся, адказнасці, задаюць тое ж пытанне ў Мазыр. А калі з нейкай глушы адпраўляюць запыт у Мазыр, значыць справа сур'ёзная: аб'яўляецца сігнал «У ружжо!», да мяне выязджае яшчэ адзін нарад з панятымі, у частку накіроўваюцца міліцыя і КДБ (пажарнікаў толькі забылі паклікаць). А Мазыр, баючыся ўзяць адказнасць, шле запыт у Мінск. Цікава, Галоўнакамандуючаму перадалі ці не?

А ў Мінску ўжо разумеюць - па дробязях да іх не звернуцца. Таму цэлую гадзіну шукаюць, да чаго б дачапіцца. Знайшлі. Згодна з пастановай, з мінулага лета забараняецца ўвоз у памежную зону лятальных апаратаў цяжэй за 1 кг. А ў мяне толькі камера больш важыць. Таму па загадзе зверху распачынаецца адміністратыўная справа, складаецца куча пратаколаў, тэхніка канфіскуецца, а мяне чакаюць пад Мазыром у вёсцы Прудок у аўторак на разбіральніцтва. Ну хоць убачу гэты Прудок не толькі вачыма шаноўнага Андрусь Горват))).

Дарэчы, быў здзіўлены ветлівасцю мясцовых памежнікаў. І гарбатай з пячэннем паілі, і вячэраць прапаноўвалі, і экскурсію па частцы зрабілі, і на тэму «Беларуская мова - аснова дзяржаўнай бяспекі» самі першыя пачалі размаўляць. І яшчэ доўга выбачаліся за ўсю гэтую гісторыю. Кажуць, ведалі б, які вэрхал тут пачнецца, адпусцілі б мяне ціхенька і ўсё.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дзяўчына з-пад Маладзечна некалькі месяцаў жыла ў Варшаве на вуліцы. Яна расказала пра сваё няпростае жыццё

Дзяўчына з-пад Маладзечна некалькі месяцаў жыла ў Варшаве на вуліцы. Яна расказала пра сваё няпростае жыццё

Усе навіны →
Усе навіны

Сусветны банк прагназуе найгоршае дзесяцігоддзе для глабальнага росту з 1960-х гадоў2

Маркелаў, Нагорная і Гудзілін адкрываюць у Вільні прастору з лазняй7

Мядзінскі хоча адправіць генсаку НАТА падручнік гісторыі, каб даказаць, што «Украіны ў XII стагоддзі не было»15

У Эстоніі супрацоўніцу «Расіі сегодня» асудзілі на шэсць гадоў за дзяржздраду2

Яшчэ адно вялікае скарачэнне ў беларускім геймдэве2

Больш за 50 еўра за 180 км дарогі. Чаму растуць цэны на аўтобусныя квіткі з Менску ў Вільню12

Не ігнаруйце гэтыя змены скуры — яны могуць сведчыць пра пачатак дыябету6

Пасол Венгрыі па-майстэрску сыграла на аргане ў касцёле ў Магілёве3

Прэзідэнт Сербіі Вучыч упершыню з пачатку вайны наведаe Украіну1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяўчына з-пад Маладзечна некалькі месяцаў жыла ў Варшаве на вуліцы. Яна расказала пра сваё няпростае жыццё

Дзяўчына з-пад Маладзечна некалькі месяцаў жыла ў Варшаве на вуліцы. Яна расказала пра сваё няпростае жыццё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць