Грамадства3131

Давыдзька: «Элітныя дамы будуюць не толькі чыноўнікі, але і нармальныя людзі»

«Элітныя дамы будуюць не толькі чыноўнікі, але і нармальныя людзі», — заявіў старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька ў эфіры «Клуба рэдактараў», каментуючы артыкул у «Советской Белоруссіі».

Выданне Адміністрацыі прэзідэнта апублікавала рэпартаж з катэджных пасёлкаў у Мінску, Брэсце і Гомелі. Матэрыял называўся «Хто ў катэджах жыве? Нашы людзі». Журналісты прыходзяць да высновы, што дарагія дамы могуць сабе дазволіць самыя простыя людзі.

«Тут нарэшце расповед пра тое, што не толькі чыноўнікі будуюць элітныя дамы, не толькі нейкія нуварышы, а яшчэ нармальныя людзі, якія вельмі нават не дрэнна жывуць», — пахваліў публікацыю Генадзь Давыдзька. — Гэтай публікацыяй вы выбіваеце адну з самых любімых тэм антыдзяржаўных СМІ. Што паглядзіце, як чыноўнікі жывуць… А як зубатэхнікі жывуць? А як сантэхнікі жывуць у гэтых жа катэджах? Так што не трэба».

Пра пасёлкі Дразды і Вяснінка, дзе чыноўнікі бясплатна атрымалі зямлю, кошт якой перавышае іх заробак за дзясяткі гадоў працы, у матэрыяле газеты няма ні слова.

«Мне вельмі не падабаецца такі грэх, як зайздрасць. А тыя, хто спрабуе пераканаць чытачоў, што ўсе гэтыя катэджы на нашай шыі, гэта крывасмокі і гэтак далей… Мы зрабілі рэйд па такіх асноўных месцах — яны каля кожнага абласнога цэнтра. Там жывуць не старшыні і не намеснікі аблвыканкамаў, а жывуць звычайныя людзі, якія змаглі пабудаваць сабе дамы. А сёння вельмі многія маюць такую магчымасць. Таму матэрыял супраць зайздрасці, плётак і іншых заганаў», — пракаментаваў сітуацыю галоўны рэдактар «Советскай Белоруссіі» Павел Якубовіч.

Нагадаем, што адзін з жыхароў «Драздоў-2» — непасрэдна старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька.

Будоўля Давыдзькі, архіўнае фота.

У той жа час рэдактар «Советскай Белоруссіі» Павел Якубовіч пражывае на дачы яшчэ савецкай пары — у Ждановічах пад Мінскам.

Каментары31

Цяпер чытаюць

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме1

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Усе навіны →
Усе навіны

Паказалі першы тызер новага серыяла пра Гары Потэра ВІДЭА1

У Варшаве Палац культуры і навукі падсвяцілі бел-чырвона-белымі колерамі ФОТАФАКТ1

У цэнтры Мінска ў Свіслачы злавілі чырвонакніжную стронгу. Няўжо яна ў ёй завялася?

Іран прыгразіў у выпадку наземнай аперацыі ЗША перакрыць выхад з Чырвонага мора1

«Свабода патрэбна ўсім еўрапейскім народам без выключэння». Зяленскі па-беларуску павіншаваў беларусаў з Днём Волі14

Курэнне сярод беларусаў робіцца ўсё менш папулярным3

«Камунарка» стала выпускаць новую «Любімую Алёнку»2

З’явіўся яшчэ адзін ютуб-канал пра беларускую гісторыю. Пачалі з «Палявання на цара»5

Міністэрства сельскай гаспадаркі ЗША заявіла пра эпідэмію яшчуру ў Расіі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме1

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць