Грамадства4444

Частка журналістаў «Рацыі»: «Мы сапраўды вяшчаем у космас»

Атрымала працяг гісторыя зь лістом палітыкаў Зьмітра Дашкевіча («Малады фронт»), Ігара Рынкевіча (БСДП) і Алеся Міхалевіча (Партыя БНФ) да міністра замежных справаў Польшчы Радаслава Сікорскага.

Атрымала працяг гісторыя зь лістом палітыкаў Зьмітра Дашкевіча («Малады фронт»), Ігара Рынкевіча (БСДП) і Алеся Міхалевіча (Партыя БНФ) да міністра замежных справаў Польшчы Радаслава Сікорскага.

Нагадаем, што ў пасланьні рэзка крытыкавалася праца «Эўрарадыё», Рацыё Рацыя і тэлеканалу «Белсат», што вяшчаюць на Беларусь з‑за Буга.

Тым часам намесьнік старшыні Партыі БНФ Алесь Міхалевіч вырашыў за лепшае выбачыцца перад супрацоўнікамі радыёстанцый і тэлеканалу «Белсат».

«На маю думку, «Эўрапейскае радыё для Беларусі», «Радыё Рацыя» і тэлеканал «Белсат» робяць шмат для данясеньня інфармацыі да беларускіх грамадзянаў. Безумоўна, кожны праект мае сваю незалежную рэдакцыйную палітыку. І памылкай з нашага — і майго, у прыватнасьці — боку было абагульняць розныя праекты пад адной шыльдай і спрабаваць ісьці да палітыкаў Польшчы, не зьвярнуўшыся да кіраўніцтва гэтых праектаў наўпрост. Мы выдзелілі такія недахопы, як адсутнасьць моцнага FM‑пакрыцьця, перакос некаторых тэмаў у бок неадпаведнасьці беларускім рэаліям. На мой погляд, гэта пытаньні, якія патрэбна разглядзець у агульным сьвятле канцэпцыі вяшчаньня незалежных мэдыяў з тэрыторыі замежных краінаў. Спадзяюся, што нягледзячы на складаную атмасфэру пасьля публікацыі нашага звароту, мы зможам прыйсьці да агульнага бачаньня», — зазначыў у сваім лісьце А.Міхалевіч.

Паводле нашай інфармацыі, частка журналістаў Радыё «Рацыя», што працуюць у Беластоку, падтрымалі ліст палітыкаў. А 15 траўня ў беластоцкай рэдакцыі адбыўся сход супрацоўнікаў, якія зьяўляюцца грамадзянамі Беларусі.

Некаторыя журналісты прызналі, што тэкст ліста на імя Р. Сікорскага адпавядае сапраўднаму стану рэчаў, а сытуацыя на Радыё «Рацыя» патрабуе тэрміновых зьменаў.

«Больш чым за два гады існаваньня радыёстанцыі яе кіраўніцтва так і ня здолела прадставіць калектыву канцэпцыі вяшчаньня. Прававы статус беларускіх грамадзян — супрацоўнікаў «Рацыі» —ў Польшчы застаецца няпэўны», — адзначаюць яны.

Журналісты падтрымалі прапанову абраць на пасады праграмнага дырэктара, кіраўніка службы інфармацыі, галоўнага рэдактара і рэдактара вяшчаньня ў Беластоку беларускіх грамадзян дый запрапанавалі свой сьпіс мэдыя‑прафэсіяналаў, адзначае прэс‑служба «Маладога фронту».

У нядзелю некалькі слоў пра працу радыёстанцый і ліст палітыкаў Сікорскаму было сказана і ў выніковай перадачы «Панарама тыдня» на БТ. Камэнтар быў у звыклай для тэлеканалу зьдзеклівай і іранічнай форме. Кшталту, «апазыцыянэры скардзяцца на іншаплянэтнікаў». Мелася на ўвазе фраза Зьмітра Дашкевіча, што радыёстанцыі вяшчаюць у космас.

Варта адзначыць, што многія журналісты, сярод якіх аўтары самых рэйтынгавых праграмаў, ліст не падпісалі.

Каментары44

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў15

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Усе навіны →
Усе навіны

21‑гадовую дзяўчыну з Пінска асудзілі за палітыку. Яна вучылася ў Польшчы, але вярнулася ў Беларусь6

Як цяпер жыве Арына Рудніцкая — першая дзяўчынка з СМА, якой $2 мільёны на лекі сабралі самі беларусы3

Статкевіч трос клетку, суддзя смяяўся, гучалі «Муры». Ігар Лосік расказаў, як судзілі фігурантаў «справы Ціханоўскага»6

Севярынец: Ды дваццаць улезе, я табе кажу13

Ракета Blue Origin мільярдэра Джэфа Безаса выбухнула на старце1

Беларусу ў Польшчы выдалілі пухліну з мозгу — цяпер ён аднаўляецца пасля спынення сэрца. Сям'я просіць дапамогі3

Беларусбанк таксама будзе патрабаваць ад кліентаў геалакацыю4

Украінскія дроны атакавалі Валгаград. Гарыць НПЗ

Даследчыкі дзесяцігоддзямі памыляліся наконт касцёла ў Будславе. Археалагічныя знаходкі абверглі старыя тэорыі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў15

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць