Здарэнні44

«Прафесійны» безбілетнік збіў у Гомелі супрацоўніц кавярні за патрабаванне аплаціць рахунак

Гомельскі гарадскі аддзел Следчага камітэта завяршыў расследаванне крымінальнай справы па абвінавачанні 25-гадовага жыхара абласнога цэнтра ў збіцці дзвюх супрацоўніц кавярні.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, два месяцы таму пара павячэрала ў адной з гомельскіх устаноў, зрабіўшы заказ на суму больш за 400 тысяч рублёў. Перад закрыццём кавярні, калі прыйшоў час разлічвацца, наведвальнікі праігнаравалі просьбы аб аплаце і хуткім крокам выйшлі на вуліцу.

«Менеджар і афіцыянтка выбеглі ўслед за імі. За вуглом суседняга будынка ўдзельнікі канфлікту спыніліся. У адказ на патрабаванні супрацоўніц аплаціць рахунак мужчына пачаў іх збіваць. Супрацьпраўныя дзеянні нецвярозага гамяльчаніна спынілі трое наведвальнікаў кавярні. Грамадзяне ўтрымлівалі мужчыну да прыезду супрацоўнікаў міліцыі», — адзначыла прадстаўніца СК.

У бальніцы ў менеджара дыягнаставалі страсенне галаўнога мозгу і множныя ўдары мяккіх тканак, у афіцыянткі — пералом вялікага пальца на правай кісці.

Дзеянні абвінавачванага кваліфікаваныя следствам па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (наўмысныя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюць відавочную непавагу да грамадства, суправаджаюцца прымяненнем насілля з прычыненнем менш цяжкага цялеснага пашкоджання).

Раней жыхар Гомеля двойчы прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за злоснае хуліганства і шмат разоў — да адміністрацыйнай, у тым ліку больш за 30 разоў за безбілетны праезд.

Каментары4

Што за чамадан носіць каля Лукашэнкі ягоны ахоўнік? Не, там не ядзерная кнопка20

Што за чамадан носіць каля Лукашэнкі ягоны ахоўнік? Не, там не ядзерная кнопка

Усе навіны →
Усе навіны

Імаверны прэм'ер Літвы: Штучныя абмежаванні для беларусаў нелагічныя. Беларусы дапамагаюць эканоміцы Літвы12

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА37

«Ты здзейсніла сапраўдны ўчынак». «Дынама» запісала ВІДЭА з падзякай жанчыне ў чырвона-зялёным23

Продажы новых аўтамабіляў у Беларусі зноў паставілі рэкорд2

«Зноў з'езджу ў Мінск, усё вырашым». Украінскі дэпутат, які прыязджаў у Беларусь, заклікаў Зяленскага да перамоваў з Расіяй10

Чаму выбаршчыкі галасавалі за Трампа?4

Гендырэктар «Беларусьфільма»: «Лістапад» — гэта БРІКС у сферы кіно3

«Што возьмеш з гэтага дзеда?» На беларускай трыбуне падчас матчу ў Варшаве здарылася патасоўка4

Ліквідавана Пінская каталіцкая духоўная семінарыя4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за чамадан носіць каля Лукашэнкі ягоны ахоўнік? Не, там не ядзерная кнопка20

Што за чамадан носіць каля Лукашэнкі ягоны ахоўнік? Не, там не ядзерная кнопка

Галоўнае
Усе навіны →