Улада44

Партыя БНФ: Усебеларускі народны сход не выканае задачу нацыянальнай кансалідацыі грамадства

Усебеларускі народны сход не можа быць прызнаны легітымным выразнікам волі беларускага народа, бо сфармаваны дырэктыўна органамі выканаўчай улады і не з'яўляецца органам народаўладдзя. Пра гэта гаворыцца ў заяве сойма Партыі БНФ, прынятай 18 чэрвеня.

«У сувязі з тым што на так званым народным сходзе будуць прысутнічаць толькі і выключна прыхільнікі эканамічнага і палітычнага курсу дзейнай улады, гэты орган не здольны выканаць задачу нацыянальнай кансалідацыі перад абліччам актуальных геапалітычных выклікаў, з якімі сутыкаецца наша краіна», — падкрэсліваецца ў заяве.

Скліканне напярэдадні парламенцкіх выбараў «неканстытуцыйнага органа, які закліканы без дыскусій і абмеркаванняў ухваляць любыя прапановы ўрада і прэзідэнта», на думку Партыі БНФ, «красамоўна сведчыць пра адсутнасць дэмакратыі і парламентарызму ў Беларусі».

Замест «дэкаратыўнага народнага сходу», зазначаецца ў заяве, беларусам патрэбныя сапраўдныя інстытуты нацыянальнай дзяржавы: сфармаваны на свабодных і дэмакратычных выбарах парламент, у якім прадстаўленае рознае бачанне развіцця краіны і розныя палітычныя плыні, увасобленыя ў палітычных партыях; адказны перад парламентам урад; рэальная прававая дзяржава, якая дзейнічае ва ўмовах падзелу галін улады.

Для Партыі БНФ, гаворыцца ў дакуменце, як для партыі нацыянальна-дэмакратычных каштоўнасцяў асноватворнымі прынцыпамі з'яўляюцца адстойванне нацыянальных інтарэсаў і воля беларускага народа.

«Адзіным легітымным для ўсяго грамадства спосабам выяўленнем волі народа з'яўляюцца выбары. Менавіта правядзенне свабодных і справядлівых выбараў у адпаведнасці з беларускім заканадаўствам і пры выкананні ўмоў роўнасці кандыдатаў будзе азначаць вяртанне ў Беларусь сапраўднага парламентарызму і народаўладдзя», — падкрэсліваецца ў заяве.

Пяты Усебеларускі народны сход адбудзецца 22—23 чэрвеня ў Мінску. На яго абмеркаванне будуць вынесеныя асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016—2020 гады.

Парламенцкія выбары ў Беларусі адбудуцца 11 верасня.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй33

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла кінааператарка Таццяна Логінава2

Першыя вынікі: «Адзіная Расія» набірае 58%14

Былы гулец зборнай Англіі па футболе трапіў пад каток проста падчас матча ВІДЭА

88‑гадовы кіроўца справакаваў аварыю ў цэнтры Мінска1

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю21

«Альтэрнатыва для Германіі» папярэдне выйграе выбары ў другім рэгіёне46

Памёр бард і пісьменнік Анатоль Кудласевіч4

Тры найбуйнейшыя металургічныя заводы Украіны спынілі працу пасля расійскіх атак. Цэлая галіна прамысловасці аказалася пад пагрозай 10

Юліяна Шаметавец з «Кіберпартызанаў» стала маці — расказвае пра дэкрэтны адпачынак у ЗША і тое, ці сапраўды можна сумяшчаць працу з мацярынствам18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй33

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць