Грамадства55

Павел Церашковіч: Новыя выбары рэктара ЕГУ будуць калькай папярэдніх, калі толькі не ўмяшаецца Агульны сход уладальнікаў

«З-за праблем, якія ўзніклі ў выніку недахопу канфідэнцыйнасці ў папярэднім працэсе адбору рэктара, калі некаторыя члены Рады апублікавалі інфармацыю пра кандыдатаў у прэсе і г.д., SIDA настаяла (і Еўрапейская камісія пагадзілася), што працэс адбору наступнага рэктара будзе ажыццяўляцца імі пасродкам іншай стандартнай працэдуры: будзе прыцягнута фірма па пошуку персаналу («хэдхантары»). Менавіта такім спосабам мой універсітэт (Кембрыдж) шукае новага кіраўніка, такую ж працэдуру мы выкарыстоўваем у Казахстане, а таксама ў іншых заходніх краінах і ў ЗША.

Пошукавая фірма пачынае працу з універсітэтам над спісам службовых абавязкаў патрэбнага кандыдата і над кантэкстам самога ўніверсітэта. Затым кампанія бярэ на сябе задачу пошуку адпаведных кандыдатаў, а таксама рэкламу вакансіі. Яна вывучае знойдзеныя кандыдатуры і складае шорт-ліст, і на гэтым этапе далучаюцца Кіроўная Рада і SIDA для канчатковага выбару. Пасля таго як Рада абярэ рэктара, пошукавая фірма і SIDA дапрацуюць пытанні заработнай платы. Такім чынам, многія цяжкія рашэнні будуць перадаручыць органу, які нясе адказнасць перад людзьмі, якія перадаюць нам сродкі, і будзе паніжана рызыка адсеву кандыдатаў па прычыне парушэння прыватнасці Кіроўнай Радай».

Эн Лансдэйл

У ЕГУ павінна пачацца кампанія па выбарах рэктара. Калі меркаваць па выказваннях Эн Лансдэйл, яна не будзе вельмі істотна адрознівацца ад папярэдняй. Схема не прадугледжвае ўдзелу акадэмічнай супольнасці і грамадскіх стэйкхолдараў. Проста папярэдні адбор кандыдатаў будзе праводзіць кадравае агенцтва, а не кіраўніцтва ЕГУ. Шорт-ліст будзе разглядацца Кіроўнай Радай і шведскім агенцтвам SIDA. А права канчатковага выбару, згодна з Лансдэйл, належыць Кіроўнай Радзе («пасля таго як Кіроўная Рада абярэ рэктара…»).

Такі падыход ёсць грубым парушэннем Статуту: Кіроўная Рада мае права толькі рабіць прапановы адносна кандыдатуры рэктара, якія маюць не абавязковы характар (арт.6.2.8). Права прызначаць рэктара належыць выключна Агульнаму сходу ўладальнікаў (арт.5.2.4), пра які спн. Лансдэйл нават не згадвае (!). Менавіта ён, як вышэйшая улада інстытуцыі, і павінен вызначаць працэдуру пошуку кандыдатаў і самога абрання. У Кіроўнай Рады такога права няма, як няма права кіраваць працэсам адбору. Але мінулы раз гэта адбылося явачным парадкам. Грубае ўмяшальніцтва Кіроўнай Рады ў працэдуру выбараў у 2015 г. робіць іх юрыдычна нелегітымнымі. 

Не думаю, што гэтым разам будзе інакш. Кіраўніцтва ЕГУ так і не навучылася паважаць закон. Не ўпэўнены, што SIDA тут будзе здольная што-небудзь змяніць. Тым больш што юрыдычных падстаў для такога ўмяшальніцтва няма.

Адзіны спосаб выратаваць сітуацыю ў ЕГУ і, у тым ліку, правесці сапраўдныя выбары рэктара — гэта пазбавіць улады тых, хто давеў яго да крытычнага стану. Юрыдычная працэдура для гэтага ёсць — Агульны сход уладальнікаў згодна з арт. 6.10 можа адправіць у адстаўку любога сябра Кіроўнай Рады.

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі12

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі

Усе навіны →
Усе навіны

Адваката Аляксея Кероля асудзілі па палітычнай крыміналцы2

У цягніку Віцебск—Мінск п'яны пасажыр ударыў спадарожніка нажом у шыю1

Памёр расійскі пісьменнік Рой Мядзведзеў2

Мацкевіч — Пракоп’еву: Ціханоўскі — таксама індывідуальны гулец, сышліся дзве адзіноты. У вас абодвух нічога не атрымаецца25

Галоўны апанент Орбана прызнаўся, што ўляпаўся ў сэкс-скандал. «Класічны кампрамат расійскага тыпу»25

Вяртаецца сцюжа. Месцамі да мінус 24°С

У Мінску прадалі кватэру Герасімені9

Найбольш папулярны тэатр у Мінску пакінуў ягоны дырэктар

Уначы амаль па ўсёй краіне была плюсавая тэмпература

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі12

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць