Культура11

«Вельмі ізраільскае кіно»

У Менску працягваецца тыдзень ізраільскага кіно, а амбасадар гэтай краіны расказаў карэспандэнту «НН» пра новыя пляны.

19 траўня ў кінатэатры “Перамога” адбылося ўрачыстае адкрыцьцё тыдня “Новага ізраільскага кіно”. Амбасадар Ізраілю Зэеў Бэн Ар’е цёпла павіншаваў прысутных. Сярод гледачоў былі заўважныя Мікалай Кірычэнка і Ўладзімір Арлоў, Алег Трусаў – і Лявон Баршчэўскі, Леанід Дранько-Майсюк.

Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Ізраілю ласкава згадзіўся адказаць на нашы пытаньні:

Наша Ніва.: Шаноўны спадар амбасадар, чаму праграма называецца “Новае Ізраільскае кіно”?

Амбасадар: Таму што старога ізраільскага кіно няма.

НН.: Чаму?

Зэеў Бэн-Ар’е: У нас былі песьні, тэатар, танцы – выдатныя традыцыі. Але кіно не было. Так, здымалі, але збольшага гэта былі аматарскія здымкі. Новае ізраільскае кіно зьявілася дзесяць гадоў таму. Яно заслужыла міжнародныя прызы, атрымала папулярнасьць у сьвеце.

НН.: У чым актуальнасьць прадстаўленых фільмаў?

Зэеў Бэн-Ар’е: Найперш, гэта добрае кіно. А, па-другое, гэта вельмі ізраільскае кіно. Яно магло быць зьнятае толькі ў Ізраілі. Карціна “Зоркі Шломі” – лёгкая, сьветлая, жыцьцесьцьвярджальная пра хлопчыка, якога лічаць неразумным, але ён таленавіты і клапоціцца пра сям’ю. Другі фільм – псыхалягічная, амаль псыхіятрычная драма пра дачку і бацьку. Але, хаця настрой стужкі супрацьлеглы – гэта таксама вельмі добрае кіно.

І дзьве дакумэнтальныя карціны. Пра тэрарыстычны акт і загіблага, і фільм пра сям’ю, калі ізраільская жанчына едзе да бацькі ў Расею.

НН.: Што новага нам яшчэ чакаць?

Зэеў Бэн-Ар’е: Цяпер мы сьвяткавалі 60-годзьдзе дзяржавы Ізраіль. Беларускі рок-гурт “J-Mors” выступіў у клюбе “Бронкс”. А неўзабаве будзе падрыхтаваная кніга ізраільскіх апавяданьняў у перакладзе на беларускую мову добра знаёмага чытачам вашай газэты Паўла Касьцюкевіча. Яна ўжо зробленая на 75%, ідзе ўзгадненьне аўтарскіх правоў. Кніга выйдзе ў выдавецтве “Логвінаў”, дзе раней надрукавалі “Кіроўцу аўтобуса, які хацеў стаць Богам” Этгара Керэта ў перакладзе таго ж Касьцюкевіча.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол2

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам мужчына наступіў на асу і памёр3

Беларускі прараб вырашыў дапамагчы падначаленаму таджыку — і выпадкова наткнуўся на расійскага паліцэйскага, які не ўзяў хабар1

«17 стабальнікаў у аднаго настаўніка». Віцебская гімназія пабіла рэкорд Ліды3

Амерыканскі экіпаж збітага верталёта Apache упершыню ў гісторыі выратавалі з дапамогай беспілотнага катара

Ціханоўская сустракаецца з прэзідэнтам Чэхіі3

Алесь Бяляцкі стварыў уласны фонд9

Дачніка на прабежцы суправаджаў мядзведзь

У Брэсце з'явіліся незвычайныя дарожныя арыенціры для турыстаў3

Мазаічныя вітражы, унікальныя люстры. Як рэстаўруюць галоўны ЗАГС Мінска

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол2

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць