Эканоміка22

«Беларусбанк» першым у СНД укараніў тэхналогію анлайн-набыцця аблігацый

«Беларусбанк» першым у СНД укараніў тэхналогію анлайн-набыцця аблігацый, паведаміла прэс-служба банка.

Набыць каштоўныя паперы без камісій і наведвання банка можна з дапамогай сістэмы «Інтэрнэт-банкінг». Інтэрнэт-аблігацыі эмітаваныя ў бездакументарнай форме, гэта значыць у выглядзе запісаў на рахунках аналагічна безнаяўным грашам, і з'яўляюцца прасунутай версіяй традыцыйных папяровых аблігацый.

«Інтэрнэт-аблігацыі валодаюць шэрагам пераваг не толькі ў параўнанні з дакументарными аблігацыямі, але і з банкаўскімі дэпазітамі. Гэта і магчымасць набываць аблігацыі кругласутачна, не выходзячы з дома. Таксама без наведвання банка можна атрымаць фіксаваны даход па прывабнай стаўцы, — адзначыла дырэктар дэпартамента інвестыцый і каштоўных папер Маргарыта Лукашэнка. — І яшчэ вельмі важна, што цалкам выключана рызыка страты аблігацый, бо яны захоўваюцца на персаніфікаваным рахунку «дэпа» ў дэпазітарыі ААТ «ААБ Беларусбанк».

Першымі да размяшчэння праз сістэму «Інтэрнэт-банкінг» банк прапануе інтэрнэт-аблігацыі, намінаваныя ў доларах ЗША. Пры гэтым для іх набыцця не абавязкова быць уладальнікам валютнай плацежнай карты банка — аплату можна зрабіць і з карты ў беларускіх рублях.

Продажы пачынаюцца 27 чэрвеня 2016 года. З больш падрабязнай інфармацыяй пра новы прадукт банка можна азнаёміцца на яго сайце.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне3

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Усе навіны →
Усе навіны

На аўтазапраўцы ў Беларусі пачаў працаваць робат Цікавік3

У Мінску з 25 мая пачнуць адключаць гарачую ваду

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарку ў Добрушы29

Ушчэнт п’яны жыхар Шуміліна выхапіў у міліцыянера пісталет і спрабаваў стрэліць яму ў галаву16

Беларускіх бяспраўнікаў падзялілі на дзве катэгорыі. Штрафы для іх будуць розныя1

На трасе ў Лепельскім раёне будуюць тунэль для ласёў. Трэба толькі пераканаць жывёл ім карыстацца

«Тытанік» курсуе па Дзвіне ў Віцебскай вобласці

Папа Леў: Жменька тыранаў разбурае свет11

На Камароўцы з’явіліся першыя беларускія клубніцы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне3

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць