У чацвер, 30 чэрвеня, днём на большай частцы тэрыторыі Брэсцкай вобласці тэмпература паветра дасягне 30-31 градусы цяпла, у сувязі з чым сіноптыкі папярэджваюць аб неспрыяльнай з'яве (аранжавы ўзровень небяспекі).
Чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі, пераважна па ўсходзе, пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер будзе няўстойлівы 3-8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе 12—18 градусаў вышэй за нуль, днём прагназуецца 24—29 градусаў цяпла.
У дзённы час 1-2 ліпеня ў многіх раёнах Беларусі тэмпература паветра складзе 30-32 градусы цяпла, па поўдні да +34.
Каментары