Улада3131

Карбалевіч: Расія ніколі не прызнае нейтралітэт Беларусі. Калі Беларусь пачне выхад з інтэграцыйных структур, Масква ўжыве сілу

Дзе тая чырвоная лінія, за якой Расія можа ўжыць сілу да Беларусі, у Беларусі? На думку Карбалевіча, у Беларусі гэта можа здарыцца, калі Мінск пачне выхад з інтэграцыйных структур з Расіяй (АДКБ, ЕАЭС).

Пра гэта беларускі палітолаг заявіў на канферэнцыі «Інерцыя, умацаванне нейтралітэту ці змена вонкавапалітычнай арыентацыі? Вонкавая палітыка Беларусі на сучасным этапе».

У сваім выступе Валер Карбалевіч нагадаў, што Расія перайшла да сілавога сцэнара з Украінай толькі калі Кіеў паставіў на парадак дня дамову пра асацыяцыю з Еўрасаюзам.

Што датычыць частага параўнання сучаснай Беларусі з Фінляндыяй, то яно не слушнае, адзначыў Карбалевіч, бо Беларусь больш залежная ад Расіі, чым Фінляндыя тады. А магчымасці дрэйфу Беларусі да ЕС абмежаваныя, бо пры сучаснай эканамічнай мадэлі Беларусь залежыць ад танных расійскіх энерганосьбітаў.

«Каб зменшыць залежнасць Беларусі ад Расіі, патрэбныя рынкавыя рэформы», — мяркуе Карбалевіч.

Каб Беларусь дасягнула рэальнага нейтралітэту, палітычная сістэма яе павінна стаць плюралістычнай, адзначыў палітолаг Сяргей Богдан. Акрамя таго, Беларусь павінна гарантаваць Расіі, што яна не далучыцца да НАТА і не дасць выкарыстоўваць сваю тэрыторыю супраць Расіі. Увогуле, дасягнуць нейтралітэту складана, зрабіў ён выснову ў сваім дакладзе.

«За паўгода данясення мэсіджа дзяржаўнымі СМІ можна якасна змяніць грамадскую думку», — адзначыў у сваю чаргу Андрэй Елісееў, супрацоўнік партала BelBiz. Ён прывёў у падмацаванне сваёй думкі звесткі сацыёлагаў па выніках апытанняў за розныя гады. На думку Елісеева, стаўленне грамадства да ЕС і Расіі залежала ад пазіцыі дзяржаўных СМІ ў той ці іншы перыяд.

У той жа час прафесар БДУ Уладзімір Снапкоўскі адзначыў, што вымушаны разварот Беларусі ад Расіі да Захаду магчымы толькі ў тым выпадку, калі Расія праявіць агрэсію ў дачыненні да Беларусі, замахнецца на яе суверэнітэт. Добраахвотны разварот Мінска немагчымы, мяркуе Снапкоўскі. Снапкоўскі лічыць трохі надуманым, недаказаным тэзіс пра тое, што Беларусь у апошнія гады аддалілася ад Расіі.

Аналітык цэнтра «Цытадэль» Аляксандр Шпакоўскі, у сваю чаргу, заклікаў не перабольшваць праблемы ў беларуска-расійскіх адносінах. Ён пагадзіўся, што ў Расіі ёсць чарнасоценскія колы, якія адмаўляюць беларусам у праве на ўласную дзяржаўнасць, але яны маргінальныя. Таксама і ў Беларусі менш за 5% людзей хацелі б уступлення Беларусі ў Расію, адзначыў Шпакоўскі. «У сур’ёзных колах ніхто ўсур’ёз варыянту ваеннага канфлікту Расіі і Беларусі не разглядае», — зазначыў ён і нагадаў пра пастаўкі вайсковай тэхнікі Расіяй Беларусі.

З ім не пагадзіўся Арсень Сівіцкі з Цэнтра стратэгічных і замежнапалітычных даследаванняў. На думку Сівіцкага, факт размяшчэння Расіяй дывізій у Клінцах і Ельні на самай мяжы з Беларуссю надзвычай трывожны. А яшчэ большую трывогу выклікае той факт, што з кіраўніцтвам Беларусі ў гэтым пытанні не раіліся. Непакой выклікаюць і сцэнары, якія распрацоўваюцца ў расійскім Генштабе адносна Беларусі, сказаў Сівіцкі.

Канферэнцыя прайшла ў «Дразды-клубе» ў Мінску 29 чэрвеня. Яна была арганізаваная Цэнтрам Астрагорскага ў рамках цыкла Ostrogorski Forum. Сярод яе ўдзельнікаў былі як прадстаўнікі недзяржаўных аналітычных цэнтраў і СМІ, так і эксперты з дзяржаўных структур.

Каментары31

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі58

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі58

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць