Спорт

Еўракамісія прымусіла футбольныя клубы Іспаніі вярнуць 70 млн еўра

Еўрапейская камісія абавязала сем футбольных клубаў Іспаніі вярнуць у агульнай колькасці 70 мільёнаў еўра, атрыманых у выглядзе дзяржаўнай дапамогі.

Рашэнне тычыцца клубаў «Барселона», «Рэал», «Валенсія», «Атлетык Більбаa», «Асасуна», «Эльчэ і «Эркулес», якія атрымлівалі ад урада льготныя крэдыты і на гэтыя сродкі куплялі нерухомасць.

Еўрапейскія рэгулятары прыйшлі да высновы, што атрыманне футбольнымі клубамі дзяржпадтрымкі з боку дзяржавы забяспечыла ім канкурэнтную перавагу над іншымі камандамі і парушыла еўрапейскае заканадаўства.

Жыллёвае будаўніцтва і аперацыі з зямельнымі ўчасткамі — адна з самых важных крыніц даходу іспанскіх футбольных клубаў.

Толькі адна ўгода з нерухомасцю ў іспанскай сталіцы прынесла самому багатаму ў свеце футбольнаму клубу — мадрыдскаму «Рэалу» — 18,4 мільёнаў еўра прыбытку, якія ён цяпер павінен вярнуць у казну.

Камісар ЕС па пытаннях канкурэнцыі Маргрэтэ Вестагер заявіла, што, займаючыся самафінансаваннем, каманды несумленна выкарыстоўвалі грошы падаткаплацельшчыкаў.

На фоне шматмільённых выдаткаў на куплю гульцоў і трансферныя ўгоды, якія могуць сабе дазволіць вядучыя іспанскія футбольныя клубы, сума выплат, якой іх абклала Еўракамісія, выглядае адносна невялікай.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА7

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп спадзяецца на пагадненне паміж Зяленскім і Пуціным яшчэ да суровай зімы2

На прыпынкавых павільёнах у Мінску дададуць новыя агароджы

Украінца, які ўчыніў разню ў каталіцкім кляштары ў Польшчы, змясцілі ў псіхіятрычную бальніцу

Біл Гейтс перасцярог, што ШІ можа знішчыць мільярд людзей10

У Гродне адкрылі мурал адначасова да Дня машынабудаўніка і Года беларускай жанчыны ФОТАФАКТ10

БелАЗ зноў пачаў прадаваць фірмовыя мужчынскія боты2

У Крэўскім замку знайшлі падмуркі замкавага моста1

Буданаў: Украіна гатовая да спынення агню, а Расія знаходзіць прычыны, каб гэтага не адбылося4

Маладога бацьку з Кармы асудзілі за Гаюна. Яго адзначалі як адданага сацыяльнага работніка5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА7

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць