Відэа, на якім захаваны момант атакі на натоўп у Ніцы, з'явілася ў сетцы. На кадрах бачна, як грузавік рухаецца ў кірунку да прысутных на набярэжнай людзей, а затым уразаецца ў натоўп. Ахвярамі атакі сталі не менш за 80 чалавек.
Відэа, знятае відавочцамі атакі на Англійскай набярэжнай у Ніцы, з'явілася на сэрвісе Youtube. На кадрах, верагодна знятых з акна аднаго з дамоў, відаць, як белы грузавік рухаецца па набярэжнай у напрамку натоўпу людзей, якія святкуюць Дзень ўзяцця Бастыліі.
Іншы ролік, таксама размешчаны на Youtube, быў зняты кімсьці з людзей, якія знаходзіліся ў натоўпе ў момант атакі. На кадрах бачна, як грузавік уразаецца ў натоўп і людзі з крыкамі разбягаюцца ў бакі. Яшчэ на адным відэа, таксама знятым зверху, паказаны людзі, што ў паніцы бягуць ўздоўж набярэжнай, да месца здарэння пад'язджаюць паліцэйскія аўтамабілі.
Truck smashing into crowd in #Nice kills at least 30 people and at least 100 injured . #Nice06 pic.twitter.com/TOgO1h33Mv
Каментары