Аляксей Грос выйшаў у фінал Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2016».
У канцэртнай зале «Віцебск» ў пятніцу завяршыліся выступы паўфінала. Шасцёра канкурсантаў атрымалі сведчанні аб удзеле, што азначае, што ў фінал яны не прайшлі. Гэта прадстаўнікі Кубы, Латвіі, Аргенціны, Польшчы, Балгарыі і Калумбіі, якая, дарэчы, стала пачаткоўцам конкурсу.
Між тым, 15 шчасліўчыкаў-фіналістаў правялі лёсаванне і вызначылі свой парадкавы нумар выступлення ў першым і другім конкурсных днях.
Вечарам 16 ліпеня Кейт Бі з Чарнагорыі адкрые праграму «Славянскі хіт» на сцэне Летняга амфітэатра. Завершыць канцэрт Дзяніс Дзімоскі з Македоніі.
Беларус Аляксей Грос выступіць пад нумарам 13. Ці будзе ён шчаслівым для нашага земляка, вырашаць суддзяў.
Цяпер чытаюць
Колькасць ахвяр выбуху ў маскоўскім элітным рэстаране на юбілеі генерала, які камандаваў наступам на Кіеў з Беларусі ў 2022-м, вырасла да пяці чалавек
Каментары