Культура

Сацыяльнасьць і дакумэнталізм: вынікі Канскага кінафэсту

На фэсьце дамінаваў крытычны рэалізм і фільмы, зробленыя на дакумэнтальнай аснове. «Залатую галіну» атрымала француская сацыяльная драма «Між мурамі» Лярана Кантэ.

Увечары 25 траўня былі абвешчаныя пераможцы 61-ага Канскага кінафэсту. “Залатую пальмавую” галіну атрымала француская стужка Лярана Кантэ “Між мурамі” (“Кляса”). Гэта карціна пра складаныя стасункі школьнікаў з гарадзкіх ускраін – і іхняга настаўніка. “Мы хацелі зрабіць фільм пра сучаснае францускае грамадзтва, складанае, шматаблічнае,” – сказаў рэжысэр, калі атрымліваў узнагароду (апошні раз францускі фільм браў Канскае золата 21 год таму, і гэта была мэтафізычная прыпавесьць Марыса Піялы). Акторамі сацыяльнай драмы “Кляса” сталіся звычайныя падлеткі зь бедных парыскіх кварталаў.

Старшыня журы Шон Пэн, які вядомы сваёй актыўнай грамадзкай пазыцыяй, раскрыў таямніцу галасаваньня: “Выбар на карысьць Кантэ быў зроблены адзінагалосна.” Італьянская карціна Матэа Гаронэ “Каморра”, якая атрымала Гран-пры, таксама вылучаецца сучаснай сацыяльнай праблематыкай. Фільм гаворыць пра карупцыю і мафію, якая інсьпіравала Неапальскі сьмецьцевы крызіс. Карціну параўноўваюць з сагаю “Хросны бацька” Фрэнсіса Форда Копалы. Прэміяй журы адзначаная й італьянская стужка “Зорка”. Паола Сарэнціна зрабіў сатырычны фільм пра эпоху прэм’ера Джуліа Андрэоці, які патураў мафіі.

“Залатую камэру” за найлепшы дэбют аддалі брытанскаму рэжысэру Стывэну МакКуіну. Ягоная стужка “Голад” распавядае пра галадоўку зьняволенага байца Ірляндзкай Рэспубліканскай арміі, што завершылася сьмерцю. Гэта “камэрная” – ва ўсіх сэнсах карціна – агаломшыла публіку. Асабліва гледачы адзначаюць зьнятую без адзінага мантажнага стыка сцэну доўгай гутаркі вязьня са сьвятаром.

За карціну “Тры малпы” турэцкі рэжысэр Нуры Більге Джэйлан быў прызнаны найлепшым рэжысэрам. “Тры малпы” – гэта крымінальная мэлядрама пра злачынца, які адпраўляе ў турму свайго падначаленага, а сам спакушае ягоную жонку.

Найлепшай актрысай прызнаная бразыльянка Сандра Карвэлоні за галоўную ролю ў фільме “Лініі пераходу”.

На фэстывальным экране зноў – Чэ Гевара ў карціне зь ляканічнаю назвай “Чэ”.

Чатырохчасовая біяграфія рэвалюцыянэра, зьнятая Стывэнам Содэрбэргам, прынесла Бэнісіа Дэль Тора прыз за найлепшую мужчынскую ролю. Але Дэль Тора сказаў, што ўзнагарода належыць самому рэвалюцыянэру.

На фэсьце аддавалі перавагу “люм’ераўскаму” накірунку – гэта, значыць, фільмам пра рэальнасьць, якія грунтуюцца на дакумэнтальнай праўдзе. Шчэ адна біяграфічная карціна “Тайсан” Джэймса Тобака (прыз “Накаўт”) зьнятая пад дакумэнтальны раман; а расейскі дакумэнталіст-клясык Сяргей Дварцавы, які дэбютаваў у ігравым кіно, увёз дадому ўзнагароду “Адмысловага позірку” за мэдытатыўную казахстанскую (!) стужку “Тульпан”.

Фільм ізраільскага рэжысэра Ар’е Фольмана “Вальс з Башырам” прысьвечаная трагедыі Сабры й Шацілы. Карціна зьдзівіла публіку нечаканым спалучэньнем дакумэнтальных кадраў і анімацыі і лічылася фаварытам, але ўзнагароды не атрымала.

Румынскіх кінэматаграфістаў, якія летась забралі галоўны прыз, ізноў прыкмецілі “Залатой пальмавай галіной”, але гэтым разам у кароткім мэтражы. Рэжысэр Марыян Крызан прадставіў на фэсьце стужку “Мэгатрон”.

Двойчы Канскіх лаўрэатаў братоў Дардэнаў адзначылі за лепшы сцэнар да свайго фільму “Маўчаньне Лорны”, а Шон Пэн аддаў Катрын Дэнёў адмысловую прэмію за творчыя дасягненьні. Нагодай паслужыла стужка Арно Дэплешэна “Калядная казка”, дзе сыграла легендарная актрыса. Адмысловую прэмію за творчую кар’еру ўручылі й Клінту Іствуду. Клінт Іствуд быў на кінафоруме са сваёй стужкай “Падмена”.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Каментары

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску38

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Каля Камянецкай вежы паставілі вялізны гаманец з пяцірублёвай купюрай6

Ураджэнец Беларусі ўвайшоў у топ-250 найбагацейшых амерыканскіх імігрантаў10

«Як такое магчыма ў 2026 годзе?» Беларуску абурыў вакзал у Баранавічах з лесвіцай без пандуса2

Круты: Вайсковыя зборы для нядбайных аграрыяў будуць доўжыцца 2‑3 месяцы24

У Ялце будуць даваць ваду толькі тры гадзіны на дзень5

Беларускі банкір узначаліў нацыянальную плацежную сістэму Узбекістана

Аб'явілі збор на развітанне са Святланай Курс. Яе хочуць пахаваць у Беларусі4

Выйшаў на свабоду адвакат Аляксандр Данілевіч2

Хрэнін расказаў, як будзе выконвацца загад Лукашэнкі аб адпраўцы аграрыяў-недарэк у войска12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску38

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць