Каб засцерагчыся ад магчымых абвінавачванняў у агітацыі, дзяржаўныя СМІ… замазваюць твары патэнцыйных дэпутатаў.
Агенцтва «Мінск-Навіны» апублікавала рэпартаж пра збор подпісаў у падтрымку кандыдатаў. У тэксце не называюцца імёны, а выкарыстоўваюцца апісальныя канструкцыі накшталт «адзін з добра вядомых у адукацыйным асяроддзі выкладчык ВНУ».
Прадстаўнікі ініцыятыўнай групы дырэктара рысорнага завода МАЗ Валерыя Курсевіча запэўнілі, што ўжо сабралі патрэбныя 1000 подпісаў. Аднак на ўсялякі выпадак ягоны твары на фотаздымку замазаны, а імя не называецца.
Паказальна, што пры гэтым у мінулым месяцы на старонках тых жа «Мінск-Навінаў» быў апублікаваны велізарны маналог гэтага самага Курсевіча.

Каментары