Свет44

Непалец узышоў на Эверэст чатыры разы за 15 дзён

Непальскага альпініста Ташы Г’ялцэна ўнеслі ў Кнігу рэкордаў Гінеса за ўзыходжанне на вяршыню Эверэста чатыры разы ўсяго за 15 дзён. Сваё дасягненне мужчына здзейсніў у маі 2025 года. Пра гэта паведамляе выданне The Himalayan Times.

Фота: thehimalayantimes.com

Альпініст дасягнуў вяршыні вышынёй 8848,86 метра з боку Непала чатыры разы: 9, 14, 19 і 23 мая 2025 года.

Першае ўзыходжанне Г’ялцэн здзейсніў у складзе каманды, якая адказвала за пракладку маршруту і фіксацыю вяровак. Другі і чацвёрты раз ён падымаўся на пік адзін, трэці — у якасці гіда, які суправаджаў кліента.

30‑гадовы альпініст пачаў сваю кар’еру ў 2017 годзе. Акрамя Эверэста, на яго рахунку ўзыходжанні на Чо-Аю, Манаслу, Ама-Даблам і іншыя вяршыні. Сам Г’ялцэн назваў свой рэкорд момантам гонару не толькі для сябе асабіста, але і для ўсёй супольнасці шэрпаў.

У верасні 2025 года паляк Анджэй Баргель стаў першым чалавекам, які падняўся і спусціўся на лыжах з гары Эверэст без кіслародных балонаў. Гэтае ўзыходжанне стала для альпініста трэцяй спробай заваяваць Эверэст. Папярэднія дзве ён рабіў у 2019 і 2022 годзе.

Каментары4

  • 17.02.2026
    %, мясцовыя - тутэйшыя, якія жывуць ў горнай мясцовасці, ніколі ня ходзять вышей за жівел якія побач з імі . Хоць табе Кардзільеры , Анды , Альпы , Каўказ , Тыбет... Ну калі некалі праз перавал атару прагоняць . На узвышша гары - ніколі , бо табу . Таму гэта сведчыць як хутка змяняецца свет .
  • Гиленд
    17.02.2026
    Особо гордиться нечем.
    Это ж не Орешник запускать.
  • Ёсік
    17.02.2026
    Дзе такія энэргетыкі набыць?

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць